23 красавiка 2024, aўторак, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Няма падстаў»: «Белавія» не выпусціла з Беларусі ІТ-спецыяліста з польскай візай Business Harbour

14
«Няма падстаў»: «Белавія» не выпусціла з Беларусі ІТ-спецыяліста з польскай візай Business Harbour

Сітуацыю пракаментавалі супрацоўнікі кампаніі, беларускія памежнікі і консульства Польшчы.

У выхадныя ў тэлеграм-чатах, звязаных з эміграцыяй і перасячэннем беларускай мяжы, з'явілася паведамленне, што беларускага ІТ-спецыялітса не выпусцілі з краіны з польскай візе Business Harbour. Гэта спецыяльная віза для рэлакацыі праграмістаў, піша «Еўрарадыё».

Падрабязнасцяў не было. Згадвалася, што чалавека не пусцілі на рэйс нібыта праз нейкі ўнутраны загад «Белавія». Крыху пазней у чатах сталі пісаць, што гэта не адзіны выпадак і з гэтай жа прычыны апошнім часам з краіны не змаглі вылецець шэсць чалавек.

Сутнасць справы

«Еўрарадыё» паспрабавала звязацца з айцішнікам, які не змог пакінуць Беларусь. Сам ён адмовіўся размаўляць з журналістамі, бо «гэта небяспечна».

Знаёмыя праграміста звязваюць сітуацыю з ягонай жонкай: маўляў, раней яна пераехала ў Польшчу, а ў Беларусі на яе распачатая крымінальная справа. Сам ІТ-спецыяліст - грамадзянін Расеі, але мае беларускі дазвол на жыхарства.

Таксама ў яго ёсць польская віза з паметкай РВН. Але гэтага сталася недастаткова, каб перасекчы беларускую мяжу. Вядома, што супрацоўнікі «Белавія» запатрабавалі ў расейца або працоўны кантракт з польскім працадаўцам, або запрашэнне на працу ад польскага боку. Хоць віза PBH азначае, што ў Польшчу можна ўязджаць без працоўнай дамовы на руках: людзі з такой візай могуць шукаць працу ўжо на месцы.

У аэрапорце мужчыну выдалі дакумент аб тым, што ў яго «няма падстаў для выезду з Беларусі».

Што кажа «Белавія»

У «Белавія» пракаментавалі гэтую сітуацыю так:

- На мінулым тыдні былі выпадкі нядопуску на рэйс у Варшаву замежнікаў (напрыклад, расейцаў) з бізнэс-візай, якія не маюць на руках кантракту на працу ў Польшчы. Наяўнасць кантракту для замежных грамадзян, якія едуць па бізнэс-візе ў Польшчу, з'яўляецца абавязковым патрабаваннем польскага боку.

Што гавораць беларускія памежнікі

Паводле інфармацыі памежнікаў, умовы выезду з Беларусі праз паветраныя пункты пропуску не мяняліся і патрабавання кагосьці не выпускаць у іх няма. «Праз паветраныя пункты пропуску для грамадзян Беларусі і іншаземцаў выезд не абмежаваны, але магчымы не раней за заканчэнне 10-дзённага тэрміну самаізаляцыі».

Што кажуць палякі

Журналісты звярнуліся па каментар у польскую амбасаду, дзе нам пацвердзілі, што «дамова з'яўляецца абавязковай для расейцаў, хоць для беларусаў уезд у Польшчу свабодны».

- Авіялініі правяраюць дакументы, каб потым не адвозіць пасажыраў назад за свае сродкі, калі ім адмовяць ва ўездзе. Але канчатковую пастанову аб уездзе ў Польшчу прымаюць выключна польскія памежнікі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках