17 красавiка 2024, Серада, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі высветлілі, хто «стварае» новыя штамы каранавіруса

1
Медыкі высветлілі, хто «стварае» новыя штамы каранавіруса

Спецыялісты прыйшлі да нечаканых высноў.

Навукоўцы вінавацяць дзяцей і падлеткаў у тым, што яны становяцца «лабараторыямі» для вытворчасці новых штамаў каранавіруса. Праўда, гаворка ідзе толькі пра маладых пацыентаў з моцна аслабленым імунітэтам, паведамляе nv.ua.

У такіх дзяцей і падлеткаў перыяд хваробы моцна расцягваецца ў параўнанні са звычайнымі пацыентамі. І вірус мае больш часу і магчымасцяў для мутацыі.

Да такой высновы прыйшлі медыкі з Дзіцячага шпіталя Лос-Анджэлеса, якія назіралі за цягам COVID-19 у дваіх дзяцей і аднаго падлетка, імунная сістэма якіх моцна аслабленая праз актыўнае лячэнне вострай формы лейкеміі.

Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў спецыялізаваным медыцынскім часопісе EBioMedicine, падраздзяленні выдання The Lancet.

Што высветлілі навукоўцы?

Большасць людзей, заражаных COVID-19, пераносяць хваробу агулам за 10 дзён, канстатуюць даследнікі.

Аднак, дзеці і падлеткі з моцна аслабленым імунітэтам пераносяць хваробу значна даўжэй.

«У іх захоўваюцца сімптомы, і інфекцыя застаецца актыўнай цягам многіх тыдняў», - тлумачыць Джэніфер Дын Бард, дырэктар лабараторыі мікрабіялогіі дзіцячага шпіталя Лос-Анджэлеса.

З яе слоў, медыкі старанна назіраюць за вялікай колькасцю пацыентаў, якія лечацца ад раку, і вялікай колькасці такіх выпадкаў заўважана не было. Аднак, нават тыя нешматлікія выпадкі, якія былі зафіксаваныя, могуць мець вялікае значэнне для глабальнай сітуацыі з каранавірусам.

Уся справа ў тым, што менавіта ў арганізме такіх пацыентаў вірус можа атрымаць самыя небяспечныя мутацыі. А сам пацыент - стаць іх пераносчыкам.

Са слоў Дын Бард, вірус Sars-Cov-2 мутуе прыблізна два разы на месяц, аднак большасць гэтых мутацый сур'ёзна не ўплываюць на тое, як працякае выкліканая ім хвароба.

Бываюць і выключэнні. Так, нашумелы штам каранавіруса пад назвай B.1.1.7 мае 17 мутацый, якія робяць яго больш заразным, чым іншыя штамы. Хоць асаблівых ускладненняў у хворых гэта, як правіла, не выклікае.

Дын Бард сцвярджае, што ёсць падставы меркаваць, што штам B.1.1.7 мог паўстаць менавіта ў арганізме маладога пацыента (магчыма, дзіцяці), які пакутаваў ад аслабленага імунітэту і доўгі час не мог справіцца з заражэннем SARS-CoV-2.

Аўтары працы адзначаюць, што заражэнні, якія доўжацца месяцамі, усё ж з'яўляюцца рэдкасцю нават для пацыентаў з аслабленым імунітэтам.

Але гэта не значыць, што такія выпадкі трэба ігнараваць, сцвярджае Дын Бард. На яе думку, медыцынскія ўстановы павінны браць пацыентаў са слабым імунітэтам пасля хіміятэрапіі і іншых агрэсіўных метадаў лячэння на асаблівы кантроль, з тым, каб пазбегнуць распаўсюджвання новых штамаў каранавіруса.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках