16 красавiка 2024, aўторак, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карэл Шварцэнберг: На дзеянні Расеі неабходна рэагаваць жорстка

1
Карэл Шварцэнберг: На дзеянні Расеі неабходна рэагаваць жорстка
КАРЭЛ ШВАРЦЭНБЕРГ
ФОТА: REUTERS

У Крамля няма сур'ёзных інструментаў уздзеяння на Чэхію.

На мінулым тыдні ў Празе і іншых гарадах Чэхіі прайшлі шматлюдныя мітынгі, удзельнікі якіх выказвалі нязгоду з пазіцыяй прэзідэнта краіны Мілаша Зэмана ў нарастальным канфлікце з Расеяй. У каментары расследавання чэшскай контрвыведкі пра абставіны выбуху ў 2014 годзе зброевых складоў у вёсцы Врбетыцэ Мілаш Земан выказаў сумнеў у тым, што за арганізацыяй гэтага злачынства стаяць расейскія агенты.

Вынікам новага расейска-чэшскага крызісу стала агульнае пагаршэнне стасункаў, і без таго не занадта цёплых у апошнія гады (напрыклад, праз розныя падыходы да некаторых эпізодаў і асоб часоў Другой сусветнай вайны), абмен рэзкімі рэплікамі паміж Масквой і Прагай і імклівае ўзаемнае скарачэнне дыпламатычнай прысутнасці: у пасольствах абедзвюх краін застануцца толькі па 7 дыпламатаў і 25 тэхнічных супрацоўнікаў.

Недавер кіраўніка чэшскай дзяржавы да высноў уласных спецслужбаў, неаднаразова прадэманстраваны Зэманам, сімпатыі да палітыкі Уладзіміра Пуціна выклікалі ў Чэхіі новыя спрэчкі аб сённяшніх і гістарычных сувязях Прагі і Масквы. У гэтай дыскусіі ўзялі ўдзел усе колькі-небудзь прыкметныя мясцовыя палітыкі, у іх ліку - ганаровы старшыня ліберальна-кансерватыўнай партыі TOP 09 Карэл Шварцэнберг, у мінулым двойчы міністр замежных спраў Чэшскай Рэспублікі.

У чэшскай палітыцы 83-гадовы Шварцэнберг займае асаблівае месца, абумоўленае ў немалой ступені ягоным паходжаннем. Гэты элегантны чалавек сталага веку, звычайна ў гальштуку-матылю і з курыльнай люлькай у руцэ, вядзе свой радавод са старажытнага арыстакратычнага сямейства, якое паклала ў аснову сваёй палітычнай і гаспадарчай дзейнасці задачы еўрапейскага развіцця і паслядоўны чэшскі патрыятызм. Нягледзячы на нямецкае паходжанне роду, з Чэхіяй апынуліся звязаныя некалькі стагоддзяў гісторыі Шварцэнбергаў.

Карэл Шварцэнберг адказаў на пытанні карэспандэнтаў «Радыё Свабода» аб чэшска-расейскіх дачыненнях, гісторыі свайго прозвішча, аб сучаснасці і будучыні Еўропы.

- Спадар Шварцэнберг, што вы думаеце пра апошнія падзеі ў расейска-чэшскіх стасунках? Ці можна сказаць, як гэта робяць многія назіральнікі, што гаворка ідзе пра самы сур'ёзны крызіс у гэтых стасунках за многія дзясяцігоддзі?

- Так, гэта вельмі значны крызіс. Але пасля таго, што адбылося ў Врбетыцэ, для нас магчымасці дзейнічаць інакш не было. Гэта неабходнасць - адрэагаваць жорстка. Інакш мы былі б не краіна, а ануча нейкая.

- Як вы ацэньваеце тую акалічнасць, што Расея можа ўнесці Чэхію ў спіс «недружалюбных краін»? Ці можна ўважаць гэта за пагрозу для Чэшскай рэспублікі?

- Мы апынуліся ў добрай кампаніі: ЗША, Вялікая Брытанія і шэраг іншых дэмакратычных дзяржаваў. Мы - невялікая краіна, і быць у такім шэрагу ганарова. З боку Расеі гэта запалохванне, трэба ўспрымаць сітуацыю спакойна. Нейкіх сур'ёзных інструментаў уздзеяння на нас у Расеі няма.

- Чаму вы так думаеце?

- Ну а што яны маглі б зрабіць? Дзякуй Богу, мы з імі больш не мяжуем, паміж намі яшчэ Украіна і Славаччына, так што наўрад ці расейцы пройдуць сюды ваенным маршам. Калі б яны захацелі перакрыць нам газ, то нашкодзілі б гэтым самі сабе. Масква можа абмежаваць экспарт чэшскіх тавараў у Расею. Але калі вы паглядзіце на структуру нашага замежнагандлёвага абарачэння, то ўбачыце: бізнэс з Расеяй - вельмі нязначная частка нашага гандлю (прыкладна 2% аб'ёму замежнага гандлю Чэхіі, паводле звестак на 2019 г.. - РС). Увогуле, няма прычын для таго, каб мы давалі сябе запалохваць.

- Гаворка пра тое, што расейскае пасольства ў Празе па ліку супрацоўнікаў занадта раздутае, вялася гадамі. Чаму чэшскаму боку не ўдалося дабіцца скарачэння яго штатаў раней, скажам, у перыяд, калі вы былі міністрам замежных спраў? Гэта адбылося толькі цяпер, пры надзвычай драматычных абставінах.

- Аб скарачэнні штатаў пасольства расейскі бок і слухаць не хацеў. А для таго, каб выслаць дыпламатаў, патрэбная сур'ёзная падстава. Гэта стала магчымым толькі пасля злачынства - накшталт таго, што адбылося ў Врбетыцэ. У нармальных варунках такія рэчы ў дыпламатыі не робяцца.

- Вы асабіста размаўлялі ў якасці міністра на гэтую тэму з расейскімі прадстаўнікамі?

- Я асабіста - не. Але супрацоўнікі нашага міністэрства такія пытанні задавалі і атрымлівалі адназначную адмову.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках