16 красавiка 2024, aўторак, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Развод Гейтсаў можа стаць самым дарагім у свеце

10
Развод Гейтсаў можа стаць самым дарагім у свеце
БІЛ ГЕЙТС З ЖОНКАЙ

На гэты момант невядома, як будзе падзеленая маёмасць.

Багацце заснавальніка карпарацыі Microsoft Біла Гейтса ацэньваецца на больш чым 130 мільярдаў даляраў, таму ягоны развод з жонкай Меліндай можа стаць самым дарагім у гісторыі.

Аб гэтым піша часопіс Forbes. Разам з тым, на гэты момант невядома, як будзе падзеленая маёмасць, пара не раскрывае дэталі дамоўленасцей.

«Незразумела, як пара падзеліць свае актывы і ці падпісалі яны шлюбную дамову, але праз велізарную суму іх багацця падзел, магчыма, стане адным з найбуйнейшых пагадненняў аб разводзе ў гісторыі», - гаворыцца ў артыкуле.

Раней таблойд TMZ паведаміў аб наяўнасці дамовы аб асобным пражываннi, апублікаваўшы адпаведныя судовыя дакументы, якія падала Мелінда Гейтс. У іх адзначаецца, што шлюб пары «незваротна зруйнаваны», што і стала падставай прасіць пра развод.

Аднак умовы самой дамовы аб асобным пражываннi там не раскрываюцца.

Паводле інфармацыі інтэрнэт-партала муж і жонка не укладалі шлюбны кантракт, але ўжо дасягнулі пагаднення аб падзеле маёмасці. У выпадку адсутнасцi такога пагаднення і шлюбнага кантракту, паводле законаў штата Вашынгтон, супольна нажытая ўласнасць дзеліцца пароўну.

Адзначым, паводле звестак Forbes, цяпер Біл Гейтс займае чацвёртае месца ў спісе найбагацейшых людзей свету з багаццем прыкладна 130,5 млрд даляраў. Агенцтва Bloomberg ацэньвае багацце мужа і жонкі на 146 млрд даляраў.

Раней Мелінда Гейтс паведаміла, што не будзе патрабаваць аліменты ад мужа. Таксама вядома, што яны прадаўжаюць супрацоўнічаць у рамках узначаленага імі дабрачыннага фонду, аднаго з найбуйнейшых у свеце.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках