28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску каля ПВТ «сцерлі» згадкі пра ПВТ

9
У Менску каля ПВТ «сцерлі» згадкі пра ПВТ

Зніклі флагштокі і клумба.

З тэрыторыі каля ПВТ цалкам прыбралі згадкі аб Парку і ІТ-кампаніях. Спачатку дэмантавалі флагштокі з эмблемамі рэзідэнтаў парку, а цяпер прыбралі і надпіс ПВТ на ангельскай мове. Зялёную зону засеялі кустамі, паведамляе dev.by.

Журналісты звярнуліся з пытаннямі да ПВТ, адміністрацыі Першамайскага раёна і «Зелянбуду» Першамайскага раёна.

У «Зелянбудзе» паведамілі, што змены зробленыя на пастанову выканкаму. У адміністрацыі Першамайскага раёна адказалі, што менавіта «Зелянбуд» «адказвае за гэтую тэрыторыю, гэта іх пастанова, і яны зрабілі тое, што трэба».

Як вынікае з тлумачэнняў адміністрацыі і «Зелянбуда», тэрыторыю акультурылі, і гэта ніяк не звязанае з палітыкай - толькі з праграмай азелянення МКАД. Ужо два гады «Зелянбуд» высаджвае кустоўе на адхонах кальцавой. Сёлета дайшла чарга і да «клумбы ПВТ».

Чаму ў працэсе акультурвання МКАД «Зелянбуд» прыбраў надпіс ПВТ на ангельскай мове? Як растлумачылі dev.by, «абслугоўваннем» надпісу займаўся ПВТ. Але з часам літары праржавелі і выглядалі непрэзентабельна. Да таго ж высаджаныя тут шматгадовыя расліны дрэнна раслі на адхонах МКАД і псавалі выгляд. Цяпер іх месца заняў пузырнік каліналіставы двух відаў і спірэя японская буйналіставая.

Выданне прапануе ацаніць, «як папрыгажэла тэрыторыя», у ПВТ не пракаментавалі сітуацыю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках