19 красавiка 2024, Пятніца, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя дала грамадзянства дзвюм тысячам замежнікаў, якія праявілі сябе падчас пандэміі

Францыя дала грамадзянства дзвюм тысячам замежнікаў, якія праявілі сябе падчас пандэміі
ФОТА: REUTERS/BENOIT TESSIER

Урад заявіў, што яны праявілі адданасць нацыі.

Французскі ўрад абвясціў у сераду, што больш за 2000 замежных работнікаў, якія апынуліся на перадавой барацьбы з пандэміяй, атрымалі грамадзянства паводле паскоранай працэдуры.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на The Local.

У верасні 2020 года міністэрства ўнутраных спраў Францыі запрасіла людзей, якія бралі актыўны ўдзел у барацьбе з каранавірусам, падаць заяўку на паскораную натуралізацыю.

З амаль 8000 пададзеных заяў 2009 чалавек атрымалі грамадзянства. Астатнія 6000 заяў усё яшчэ апрацоўваюцца, паведаміла ў сераду Марлен Ш’япа, малодшы міністр у пытаннях грамадзянства.

«Медыцынскія работнікі, прыбіральшчыкі, работнікі па догляду за дзецьмі, касіры: усе яны давялі сваю адданасць нацыі, і цяпер надышла чарга рэспублікі зрабіць крок насустрач», - гаворыцца ва ўрадавым паведамленні.

Акрамя таго, іміграцыйным уладам было загадана скараціць перыяд пражывання, неабходны для атрымання грамадзянства, да двух гадоў с звычайных пяці ў выпадку «надання выдатных паслуг».

«Больш за 2000 чалавек, якія прысвяцілі сябе нам у цяжкі перыяд, які мы перажываем, натуралізаваныя і цяпер з'яўляюцца паўнапраўнымі грамадзянамі Францыі», - адзначыла міністр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках