28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус, які вёз у Літву цыгарэты на 1 млн еўраў, збег і кінуў фуру прама ў пункце пропуску

21
Беларус, які вёз у Літву цыгарэты на 1 млн еўраў, збег і кінуў фуру прама ў пункце пропуску

А ў Польшчы затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэт на 2,5 млн даляраў.

Буйныя партыі беларускіх цыгарэт, якія нелегальна спрабавалі даставіць у Літву і Польшчу, затрымалі службы гэтых краін. Прычым, у адным з выпадкаў кіроўца фуры, якая перавозіла кантрабанду, збег прама ў пункце пропуску, паведамляе kp.by.

У Польшчу забаронены груз завезлі пад выглядам мінеральнай ваты. А напраўду ў скрынках было 653 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт! Іх кошт ацанілі ў 9,7 млн злотых - гэта блізу 2,55 млн даляраў у эквіваленце. Літоўскі грузавік па дакументах павінен быў перавозіць тавар у Нямеччыну, распавялі ў падатковай службе польскага Беластока.

А ў літоўскі пункт пропуску «Мядзінінкай» грузавік Iveco з беларусам за стырном прыбыў з дакументамі, па якіх перавозіць драўняныя пліты. Гэты тавар нярэдка выкарыстоўваюць для ўтойвання кантрабанды, таму мытнікі наважылі накіраваць фуру на паглыблены дагляд.

Яны здзівіліся, заўважыўшы неўзабаве кабіну аўтамабіля пустой, але з пакінутымі ключамі. Высветлілася, што кіроўца збег, ды яшчэ і памяняў нумары перад гэтым, распавялі ў літоўскай мытні. Фуру праверылі і знайшлі ўнутры мінімум 350 тысяч пачкаў, якія ацанілі амаль на 1 млн еўраў. Цыгарэты былі, між іншым, вытворчасці гарадзенскай фабрыкі «Нёман».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках