25 красавiка 2024, Чацвер, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны ЕЗ абмяркоўваюць стварэнне вайсковых сіл хуткага рэагавання

10
Краіны ЕЗ абмяркоўваюць стварэнне вайсковых сіл хуткага рэагавання
ФОТА: GETTY IMAGES

ЕЗ хоча стварыць брыгаду з 5000 салдат, падмацаваную караблямі і самалётамі.

14 краін Еўрапейскага Звязу, уключаючы Нямеччыну і Францыю, прапанавалі стварыць вайсковыя сілы хуткага рэагавання, якія маглі б прымяняцца на раннім этапе міжнародных крызісаў.

Пра гэта агенцтву Reuters сказаў у сераду высокапастаўлены чыноўнік ЕЗ.

Са слоў чыноўніка, краіны заяўляюць, што ЕЗ павінен стварыць брыгаду з 5000 салдат, магчыма, падмацаваную караблямі і самалётамі, каб дапамагчы дэмакратычным замежным урадам, якія маюць патрэбу ў тэрміновай дапамозе.

Міністры абароны ЕЗ абмяркуюць гэтую ідэю ў чацвер на чарговай сустрэчы пад старшынствам кіраўніка дыпламатыі ЕЗ Жазепа Барэля, які папракае блок у нежаданні больш актыўна ўмешвацца за мяжой, асабліва ў такіх дзяржавах, як Лівія.

Да 14 краін належыць: Аўстрыя, Бэльгія, Кіпр, Чэхія, Нямеччына, Грэцыя, Францыя, Ірландыя, Італія, Люксембург, Нідэрланды, Партугалія, Славенія і Гішпанія.

Упершыню пачаўшы абмеркаванне ў 1999 годзе, ЕЗ у 2007 годзе стварыў дзеяздольную сістэму баявых груп колькасцю 1500 чалавек для рэагавання на крызісы, але яны ніколі не выкарыстоўваліся.

Гэтыя баявыя групы цяпер могуць скласці аснову так званых сіл першага ўваходу, што з'яўляецца часткай новага імпульсу да ўзмацнення абараназдольнасці ЕЗ.

З гэтага года ў Еўразвяза ёсць агульны бюджэт для сумеснай распрацоўкі ўзбраенняў, ён таксама распрацоўвае вайсковую дактрыну на 2022 год.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках