23 красавiка 2024, aўторак, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусам паляцець у адпачынак

Як беларусам паляцець у адпачынак

Якія краіны прымуць беларусаў з ПЦР-тэстам, а якія - з сертыфікатам аб вакцынацыі?

У беларусаў пачынаецца перыяд адпачынкаў, і ва ўмовах згасання пандэміі многія краіны ўжо адкрываюць свае межы для турыстаў. Але з асцярожнасцю. І некаторыя дадатковыя патрабаванні, у большасці выпадкаў, прыйдзецца ўсё ж выканаць.

«КП» пагутарыла з прадстаўнікамі менскіх турфірм, распытаўшы пра ўмовы паездак. Спецыялісты запэўнілі, што пакуль амаль усе краіны для перасячэння сваёй мяжы патрабуюць прад'яўленне адмоўнага ПЦР-тэсту. Нават нягледзячы на наяўнасць сертыфіката аб пройдзенай вакцынацыі, якія хутка пачнуць выдаваць у Беларусі.

ФОТА: МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ

- З вакцынацыяй без ПЦР-тэсту цяпер можна разглядаць толькі Кіпр, - адказалі ў адной з турфірм. - Для паездкі ў іншыя краіны на гэты момант у любым выпадку неабходна здаваць ПЦР-тэст за два дні да вылету.

Нагадаем, выязджаць з Беларусі праз наземныя пункты пропуску з мэтай турызму па-ранейшаму нельга. Выхад толькі адзін - самалёт. Пакуль невядома, калі і як беларусаў змогуць пачаць прымаць курорты ва Украіне і Расеі - гэтыя напрамкі традыцыйна былі папулярнымі дзякуючы большай даступнасці. Пакуль для наведвання гэтых суседніх краін таксама патрэбны ПЦР-тэст.

Праўда, у некаторых турфірмах ужо з'явіліся прапановы па турах на ўкраінскія марскія курорты Затока і Жалезны Порт, прычым, на аўтобусе. Кошт за 11 дзён - ад 90 да 135 даляраў у эквіваленце.

ФОТА: СВЯТЛАНА МАКОВЕЕВА

Што да іншых папулярных кірункаў, то пакуль турфірмы прапаноўваюць, у асноўным, традыцыйныя Егіпет, Турцыю і ААЭ. Даступныя таксама такія краіны як Грузія, Грэцыя, Мальдывы, Кіпр, Харватыя.

З выездам у краіны Еўразвязу, нават пры наяўнасці сертыфіката аб пройдзенай вакцынацыі, пакуль усё складана. Еўракамісія прапанавала краінам ЕЗ дазволіць уезд для прышчэпленых замежнікаў - аднак адной з ухваленых у Еўразвязе вакцынай. Прэпараты, якія ўжываюць для вакцынацыі ў Беларусі, яшчэ не ўваходзяць у гэты спіс. Расейскі «Спутнік V» цяпер вывучаюць, але яго пакуль не адобрылі.

А прышчапіцца ў Беларусі прэпаратамі з зацверджанага ЕЗ спісу - гэта Pfizer, Moderna, AstraZeneca і Johnson&Johnson - пакуль нельга. Некаторыя краіны заявілі пра тое, што дазволяць уезд турыстаў, прышчэпленых расейскім прэпаратам. Гэта, між іншым, Мальдывы, Кіпр, Харватыя, Грэцыя, Балгарыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках