25 красавiка 2024, Чацвер, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркаванне: Я не сумняваюся ў перамозе

2
Меркаванне: Я не сумняваюся ў перамозе
ФОТА: «НАША НІВА»

Трэба толькі не спыняцца.

- Калі 12 жніўня мне патэлефанавалі і сказалі, што каля Камароўкі жанчыны стаяць у белых сукенках, я праз 15 хвілін была там. У мяне калацілася ўсё на свеце, але нашмат страшней застацца жыць пры гэтай уладзе і існым ладзе. Я не магу па-іншаму, - піша чытачка «Блога о Минске и его людях».

У жніўні я шпацыравала па праспекце Незалежнасці і бачыла столькі прыгожых і шчаслівых людзей, усе ўсміхаліся! У гэты момант я ганарылася, што я беларуска. Гэта быў найлепшы час у жыцці. Я пазнаёмілася з цудоўнымі людзьмі, я даведалася, што такіх, як я, сотні тысяч.

Панурыя твары ў беларусаў, таму што жыццё такое. Наш правіцель даводзіць народ да галечы толькі для таго, каб людзі не думалі ні аб чым іншым, акрамя выжывання, працавалі не падымаючы вачэй. Якая свабода і выбары, калі ў нас выдаюць крэдыты, каб сабраць дзяцей у школу. Людзі павінны працягваць верыць у сябе і пераадольваць свой страх. 26 гадоў усе былі занятыя нейкімі сваімі справамі, крэдытамі, і цяпер наступіў момант, калі трэба адкласці свае жыццёвыя патрэбы на другі план і рабіць гісторыю. Калі мы ўсе будзем баяцца, то нашы дзеці застануцца жыць пры гэтых жа праблемах.

Я не сумняваюся ў перамозе. Я бачу, што таго, што было раней, ужо няма. І бунтары, і ўлады ўжо прайшлі пункт незвароту. Трэба толькі не спыняцца. Горш ужо не будзе. Чаму за маю свабоду павінны сядзець усе гэтыя сотні палітвязняў? Чаму хтосьці павінен чымсьці паступацца дзеля маёй свабоды, а я спакойна паляжу на канапе і пачакаю перамен? Не, так справа не пойдзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках