25 красавiка 2024, Чацвер, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны G7 заклікаюць правесці новыя выбары ў Беларусі пад міжнародным наглядам

38
Краіны G7 заклікаюць правесці новыя выбары ў Беларусі пад міжнародным наглядам

Дзяржавы «сямёркі» падтрымалі дэмакратычныя памкненні беларускага народа.

Краіны G7 заклікаюць улады Беларусі правесці новыя выбары пад міжнародным наглядам, а таксама вызваліць несправядліва зняволеных (і палітвязняў, і ўдзельнікаў пратэстаў, якія знаходзяцца пад следствам) за выказванне сваіх дэмакратычных памкненняў.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай паводле вынікаў саміту кіраўнікоў МЗС краін G7, які прайшоў у Лондане. У G7 уваходзяць Вялікабрытанія, Нямеччына, Італія, Канада, Францыя, Японія і ЗША.

«Мы заклікаем рэжым правесці новыя, свабодныя і справядлівыя выбары пад міжнародным назіраннем, - гаворыцца ў дакуменце. - Мы падтрымліваем дэмакратычныя памкненні беларускага народа і прыцягненне да адказнасці асоб, якія маюць дачыненне да парушэння правоў чалавека».

Краіны G7 заклікаюць афіцыйны Менск спыніць падаўленне правоў чалавека і фундаментальных свабодаў.

Дзяржавы «сямёркі» таксама заклікалі Менск «уступіць у змястоўны дыялог з усімі часткамі грамадства, у тым ліку сапраўдных лідараў апазіцыі, і прыняць прапанову старшыні АБСЕ аб пасярэдніцтве для развязання палітычнага крызісу».

Беларусь ужо знаходзіцца пад санкцыямі ЕЗ і ЗША праз парушэнні правоў чалавека, фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Рэжыму пагражаюць новыя санкцыі.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках