25 красавiка 2024, Чацвер, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваны спіс герояў Беларусі, якіх Лукашэнка пазбавіў рангаў

38
Апублікаваны спіс герояў Беларусі, якіх Лукашэнка пазбавіў рангаў

У спісе - 87 прозвішчаў.

6 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны спіс экс-сілавікоў, якіх нелегітымны Лукашэнка пазбавіў вайсковых і спецыяльных рангаў. Адпаведны ўказ падпісаны 4 траўня. У спісе 87 прозвішчаў.

Народны паэт Беларусі Уладзімір Някляеў так выказаўся пра гэтых смелых афіцэраў: «Гэта касцяк будучага беларускага войска і сілавых структурк. Людзі, якія далі прысягу служыць народу - і не парушылі прысягу».

Вайсковых рангаў пазбаўленыя палкоўнік і падпалкоўнік у адстаўцы, 5 падпалкоўнікаў запасу, 2 маёры запасу, 8 капітанаў запасу, 10 капітанаў юстыцыі запасу, старшы лейтэнант юстыцыі запасу, лейтэнант і прапаршчык запасу.

Спецыяльных рангаў пазбаўленыя 2 палкоўнікі міліцыі запасу, 10 падпалкоўнікаў міліцыі запасу, 8 маёраў міліцыі запасу, 9 капітанаў міліцыі запасу, 11 старшых лейтэнантаў міліцыі запасу, 2 лейтэнанты, прапаршчык і старшына міліцыі запасу, 3 старшыя сяржанты міліцыі запасу, старшы сяржант унутранай службы запасу, падпалкоўнік юстыцыі запасу, маёр юстыцыі запасу, 4 капітаны юстыцыі запасу, 2 старшых лейтэнанты юстыцыі запасу.

Сярод прозвішчаў ёсць тыя, якія ўжо не раз за апошнія месяцы сустракаліся ў навінах. Напрыклад, былы следчы Яўген Юшкевіч, які 19 красавіка гэтага года перастаў выходзіць на сувязь, а пазней высветлілася, што ён у СІЗА КДБ.

Экс-начальнік ДАІ Сяргей Маслоўскі пазбаўлены спецрангу палкоўніка міліцыі запасу. 11 кастрычніка 2020 года яго затрымалі за ўдзел у нядзельным маршы. Яму далі 15 дзён арышту, на наступны дзень пасля суду ён на хуткай трапіў у шпіталь з падазрэннем на інсульт, ударамі і гематомамі. Па заканчэнні арышту на волю не выйшаў, яго затрымалі зноў, ужо за непадпарадкаванне ўчастковаму, і тая ж суддзя «выпісала» яшчэ 15 дзён арышту.

Станіслаў Лупаносаў быў у рангу падпалкоўніка міліцыі запасу. У канцы сакавіка гэтага года ГУБАЗіК расказаў пра «кратоў». У МУС заявілі, што выкрылі Лупаносава. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа, яго абвінавачваюць у «замаху на акт тэрарызму» (ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289 КК РБ).

У спісе шмат прозвішчаў тых экс-сілавікоў, якіх дзяржава назвала «датычнымі да тэрарыстычнай дзейнасці», напрыклад, Андрэй Астаповіч, Ігар Лобан, Ігар Макар і іншыя.

Сярод пазбаўленых рангаў - былыя палкоўнік і падпалкоўнікі ў адстаўцы Уладзімір Барадач, Сяргей Аніська і Валер Костка. Былы камандзір брыгады спецназу ў Мар'інай Горцы Уладзімір Барадач і працаўнік КДБ Валер Костка ўваходзілі ў грамадскую камісію расследавання знікнення экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі. Сяргей Аніська з'яўляецца былым супрацоўнікам контрвыведкі.

Фёдар Кандыранда быў старшым выкладчыкам агульнавайсковага факультэта Вайсковай акадэміі. 13 жніўня ён падаў рапарт на звальненне. Ён пазбаўлены рангу падпалкоўніка запасу, як і Сяргей Бендзя, Дзмітрый Пратасевіч, Сяргей Шалыгін, Сяргей Шпак.

Маёр запасу Аляксандр Ісачанка звольніўся з войска пасля жнівеньскіх падзей. Цяпер ён пазбаўлены рангу.

Усяго ў спісе 87 прозвішчаў. Поўны спіс апублікаваны тут.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках