19 красавiка 2024, Пятніца, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі юрыст: Лукашэнку будуць судзіць у Нямеччыне гэтак жа, як злачынцаў рэжыму Асада

51
Нямецкі юрыст: Лукашэнку будуць судзіць у Нямеччыне гэтак жа, як злачынцаў рэжыму Асада
ФОТА: DPA

Такія справы могуць быць заведзены і супраць супрацоўнікаў беларускага АМАПа, і міліцыі.

У Беларусі пратэсты працягваюцца ўжо 8-ы месяц, аднак дагэтуль ніводзін супрацоўнік сілавых структур не быў прыцягнуты да адказнасці за гвалт супраць мірнага насельніцтва. У сувязі з гэтым у Нямеччыне была пададзеная заяву ў Федэральную пракуратуру ў Карлсруэ ад імя пацярпелых беларусаў. Сайт Charter97.org пагаварыў з юрыстамі, якія працуюць з гэтай заявай, каб высветліць, на якой стадыі знаходзіцца працэс і чаго можна чакаць.

Пры падачы заявы адвакаты спаслаліся на ўніверсальную юрысдыкцыю, якая дазваляе дзяржавам або міжнародным арганізацыям прыцягнуць да адказнасці абвінавачанага незалежна ад таго, дзе было ўчыненае меркаванае злачынства. Адвакат Бенедыкт Люкс (Benedikt Lux) сказаў рэдакцыі, што «ўніверсальная юрысдыкцыя была прынятая Нямеччынай і шэрагам іншых Еўрапейскіх краін у пачатку 2000 гадоў для таго, каб прыцягваць да адказнасці людзей за злачынствы ўчыненыя за межамі, дапусцім, Нямеччыны».

«Расследаванне такіх спраў можа пачацца ў выпадку, калі яно закранае правы чалавека, а таксама калі вельмі мала шанцаў, што на месцы злачынства абвінавачаны будзе пераследвацца», - сказаў юрыст Марк Люпшыц (Mark Lupschitz).

У сваю чаргу юрыст Роланд Краўзэ (Roland Krause) заявіў, што «Нямеччына мае прававую сістэму для прыцягнення да адказнасці людзей, якія ўчынілі злачынствы супраць чалавечнасці». Больш за тое, ён сказаў, што шанец на пачатак такой справы вельмі добры.

Усе тры юрысты распавялі сайту пра досвед Нямеччыны ў прыцягненні сірыйскіх баевікоў. Зусім нядаўна быў прыцягнуты да адказнасці сірыец Эйяда А. у Кобленцы. Экс-супрацоўнік спецслужбаў Асада дастаўляў дэманстрантаў у турмы ў 2011 годзе, ведаючы, што там ім пагражаюць катаванні. Эяда А. прысудзілі да чатырох з паловай гадоў турмы за спрыянне, і для яго асуджэння быў выкарыстаны механізм ўніверсальнай юрысдыкцыі.

Справа экс-супрацоўніка спецслужбаў Асада яшчэ і ўнікальная тым, што такім чынам Нямеччына прызнала злачынствы супраць чалавечнасці, якія чыніць сірыйскі ўрад. Роланд Краўзэ адзначыў, што такія справы могуць быць заведзены і супраць Лукашэнкі, і супрацоўнікаў беларускага АМАПа, і міліцыі.

Бэнедыкт Люкс сказаў, што справа супраць рэжыму Лукашэнкі цяпер на разглядзе ў Федэральнай пракуратуры. Разгляд можа заняць час, і пракуратура можа задаць дадатковыя пытанні для прыняцця пастановы.

Варта адзначыць, што ў прававой сістэме Нямеччыны вельмі надзейныя гарантыі права пацярпелых, у тым ліку і права пацярпелага ўдзельнічаць у крымінальным судаводстве ў якасці дапаможнага пракурора. Такім чынам, пацярпелыя атрымліваюць вялікую падтрымку з боку дзяржавы і высокі ўзровень абароны. Напрыклад, пацярпелыя езіды з Ірака ўдзельнічаюць у судовых працэсах у Мюнхене і Франкфурце, дзе пераследуюць чальцоў ІДІЛ за генацыд або сяброўства ў тэрарыстычнай арганізацыі пры дапамозе таго ж прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі.

«Цалкам магчыма, да заявы супраць рэжыму Лукашэнкі далучацца яшчэ больш людзей, якія хочуць, каб іх інтарэсы былі прадстаўлены і разглядаліся імі перажытыя інцыдэнты», - сказаў Марк Люпшыц.

Роланд Краўзэ раіць беларусам, якія прайшлі праз катаванні звярнуцца да юрыстаў па дапамогу: «Калі вы знаходзіцеся ў Бэрліне, ці Вільні, ці Рызе, то варта звязацца з намі або іншымі юрыстамі па дапамогу. Так мы зможам прадстаўляць вашы інтарэсы ў судзе. Вельмі важна, каб людзі самі расказвалі свае гісторыі. Чым больш людзей з Беларусі раскажуць сваю гісторыю, тым лепш каштоўнасць паказанняў сведак і больш пераканаўча будзе для суду».

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках