25 красавiка 2024, Чацвер, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times: Каля ўкраінскай мяжы застаецца 80 тысяч расейскіх вайскоўцаў

3
The New York Times: Каля ўкраінскай мяжы застаецца 80 тысяч расейскіх вайскоўцаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Многія падраздзяленні пакінулі свае грузавікі і бранятэхніку.

Расея адвяла некалькі тысяч вайскоўцаў, але ўздоўж мяжы з Украінай застаецца яшчэ прыкладна 80 тысяч вайскоўцаў, што дагэтуль з'яўляецца найбольшай колькасцю сіл, якую Расея назапасіла там з моманту анэксіі Крыма ў 2014 годзе. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле The New York Times са спасылкай на высокапастаўленых чыноўнікаў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, піша "Гордан".

Са слоў крыніц, "расейскія вайскоўцы сапраўды загадалі некаторым падраздзяленням вярнуцца ў свае казармы да 1 траўня - і яны сапраўды адышлі ад мяжы". Але многія падраздзяленні пакінулі свае грузавікі і бранятэхніку, што выданне трактуе як "сігнал аб тым, што яны могуць вярнуцца, калі прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін вырашыць развярнуць іх зноў".

Генерал-маёр Майкл Рэпас, былы камандзір сіламі спецыяльных аперацый ЗША ў Еўропе ў адстаўцы, які цяпер з'яўляецца дарадцам NATO ў спецыяльных аперацыях ва Украіне, таксама заявіў, што Расея адвяла толькі частка войскі і "захавала даволі смяротныя сілы ў рэгіёне". Ён адзначыў, што расейцы "могуць захацець вярнуцца пазней, калі час і абставіны будуць больш выгаднымі для Расеі".

Прадстаўнікі адміністрацыі Байдэна заявілі, што яны ўспрымаюць пастаянную прысутнасць войскаў на мяжы з Украінай як сігнал Пуціна пра тое, што ён можа зраўняцца - і фактычна перасягнуць NATO - паводле колькасці вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у вучэннях ЗША і NATO ў Еўропе. Гаворка ідзе пра шматнацыянальныя вайсковыя вучэнні краін NATO Defender Europe, якія стартавалі 4 траўня, у іх бяруць удзел 28 тысяч вайскоўцаў са Злучаных Штатаў і еўрапейскіх хаўруснікаў.

Вайсковыя аналітыкі мяркуюць, што разгортванне войскаў Пуціна відавочна прызначалася для таго, каб "быць бачнымі" - спроба пагуляць мускуламі і "частка стандартнай працэдуры Крамля, асабліва ў пачатку кадэнцыі новага амерыканскага прэзідэнта".

У той жа час чыноўнікі адміністрацыі Байдэна ўважаюць за небяспеку тое, што кожнае нарошчванне вайсковай моцы можа выйсці з-пад кантролю або справакаваць больш глыбокі крызіс. Упэўненасці ў мэтах Пуціна ў іх няма - і "гэтая двухсэнсоўнасць магла быць часткай разлікаў расейскага лідара", адзначае выданне.

Некаторыя амерыканскія афіцыйныя асобы кажуць, што разгортванне войскаў у асноўным накіраванае на тое, каб «выкрыць блеф Злучаных Штатаў і Еўропы" і вызначыць для Кіева межы падтрымкі Захаду. Мяркуецца, што Расея хоча выклікаць рэакцыю Захаду, і гэтая рэакцыя не апраўдае надзей украінскага ўрада.

Расея, магчыма, ужо дасягнула гэтай мэты, мяркуе The New York Times. ЗША заявілі, што гатовыя ўвесці новыя санкцыі супраць Масквы, і выказалі смелую падтрымку Украіне. Але адміністрацыя Байдэна не распачала ніякіх крокаў для прасоўвання да сяброўства ў NATO або значнага павелічэння вайсковай дапамогі Кіеву, адзначаюць у выданні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках