24 красавiка 2024, Серада, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам блукае адзін з самых дарагіх у свеце катоў

28
Пад Менскам блукае адзін з самых дарагіх у свеце катоў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: ВАШ КОТ

Злавіць яго пакуль не ўдалося.

Пад Менскам заўважылі буйнога ката, які можа быць самы дарагіў свеце. Буйнога незвычайнага ката бачылі ў Калодзішчах. Допіс пра гэта размясціла ў «Фэйсбуку» Elmira Yavorskaya ў групе «Менск. Зніклыя і знойдзеныя каты», піша kp.by.

Мяркуючы з выгляду і афарбоўкі ката, ён належыць да адной з самых дарагіх у свеце парод. Жывёла выглядае як кот пароды саванна - гэта велізарны кот вышынёй да паўметра і вагой да 15 кілаграмаў, помесь свойскай коткі і афрыканскага сервала. Кот падобны да гепарда. Гэтую пароду і выводзілі спецыяльна, каб выкараніць моду на ўтрыманне гепардаў у якасці свойскіх гадаванцаў. Гепард мог папросту з'есці сваіх гаспадароў, а саванна пры правільным выхаванні - кот добры і цікаўны. Каштуе такі коцік ад $4000 да $20 000.

Зрэшты, гэта можа быць і бенгальскі кот - той таксама мае плямістую леапардавую расфарбоўку і таксама ўваходзіць у топ самых дарагіх катоў у свеце. Толькі ў саваны $4000 - ніжняя планка кошту, а ў бенгальскага ката - верхняя.

Відавочцы спрабавалі злавіць ката, але не атрымалася.

- Нам ніхто не дапамог яго злавіць. Ні МНС ні ЖКГ. Да нас не пайшоў. Ужо было позна і ён уцёк, - піша Elmira Yavorskaya. - Буду ўдзячная ўсім, хто жыве ў Калодзішчах і бліжэйшых раёнах. Перадайце інфармацыю суседзям. Можа, знойдзем яго і яго гаспадара.

На фота коцік з ашыйнікам, да якога прымацаваны нейкі ружовы прадмет. Магчыма, гэта «пашпарт» жывёлы са звесткамі гаспадара. Але нават калі гэта проста ружовы каснік для прыгажосці, такі гадаванец, як саванна або бенгальскі кот, павінен быць чыпаваны. У кожнай ветэрынарнай клініцы чып прачытаюць і дапамогуць таму, хто знайшоў ката, звязацца з яго гаспадарамі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках