25 красавiка 2024, Чацвер, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«З канца лютага працадаўца трымае людзей без працы»

7
«З канца лютага працадаўца трымае людзей без працы»

Драматычная сітуацыя развіваецца ў Гатаве пад Менскам.

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў ліст свайго чытача:

- Драматычная сітуацыя развіваецца на УП «Алвеста» у Гатаве (Менскі раён).

З канца лютага працадаўца трымае людзей без працы. Не звальняе, хоць заявы напісаныя. Працадаўца не аддае працоўныя кніжкі. Кажа, што разлічыцца не можа, бо рахункі замарожаныя.

Нават калі хтосьці ўжо знайшоў новую добрую працу, на якой іх чакаюць, няма працоўных кніжак, і фармальна ўладкавацца нельга.

На ўваходзе ў адміністрацыйны будынак паставілі жалезныя дзверы з дамафонам і нікога не пускаюць. Адсоткаў 30 разлічылі і аддалі працоўныя, адсоткаў 10 яшчэ працуюць (абяцаюць хутка заплаціць...), астатнія - рабы. Заробак не выплацілі нават за люты, далі толькі аванс.

Некаторыя працаўнікі пачалі звяртацца ў суды. Сёння будзе апошняя спроба ўрэгуляваць пытанне мірна. Усіх кормяць абяцаннямі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках