23 красавiка 2024, aўторак, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэхіі пратэстамі сустрэлі байкераў з расейскага клуба «Начныя ваўкі»

28
У Чэхіі пратэстамі сустрэлі байкераў з расейскага клуба «Начныя ваўкі»
ФОТА: KAPUTIN - DEMOKRATÉ, ZASTAVME PUTINA/FACEBOOK

На ўездзе ў Прагу іх ужо чакаў надпіс «Вітаем дэлегацыю Расейскай тэрарыстычнай Федэрацыі».

Традыцыйны мотапрабег клуба "Начныя ваўкі", вядомага актыўнай падтрымкай дзеянняў уладаў РФ, у гэтым годзе, як і ў мінулым, не адбыўся праз пандэмію. Звычайна байкеры штогод арганізуюць паездкі ў Еўропу, заканчваючы мотапрабег 9 траўня ў Бэрліне. Аднак некалькі дзясяткаў чэшскіх і славацкіх прыхільнікаў расейскага мотаклуба сустрэліся ў Празе для таго, каб ушанаваць памяць загінулых савецкіх вайскоўцаў у Другой сусветнай, паведамляе "Радіо Свобода".

Байкеры накіроўваліся на Альшанскія могілкі, дзе яны збіраюцца штогод.

ФОТА: RADIOSVOBODA.ORG

На ўездзе ў Прагу іх ужо чакаў надпіс "Вітаем дэлегацыю Расейскай тэрарыстычнай Федэрацыі".

Супраціўнікі рэжыму Крамля сустракалі байкераў са сцягамі ЕЗ і NATO, а таксама крычалі "Ганьба!". Акрамя гэтага, актывісты групы "Капуцін" прынеслі голую ляльку, якая падобная да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Раней яе выкарыстоўвалі падчас акцыі пратэсту пад пасольствам РФ у Празе.

Былі і тыя, хто прыйшоў падтрымаць прарасейскіх байкераў. Яны думаюць, што Еўропа павінна заўсёды памятаць, хто "сапраўды выратаваў яе ад фашыстаў у Другой сусветнай".

ФОТА: TOM RIMPEL/FACEBOOK
Фото: Tom Rimpel / Facebook

Падчас мерапрыемства парадак ахоўвала мясцовая паліцыя. Карэспандэнт "Радіо Свобода" паведамляе, што быў затрыманы адзін актывіст.

Са звестак выдання České noviny, каб ушанаваць памяць загінулых салдат, на могілках прыбыла блізу 150 чалавек. Іх праціўнікаў было некалькі дзясяткаў. Томаш Пешынскі, адзін з арганізатараў акцыі пратэсту, выказаў нязгоду з тым фактам, што "Начныя ваўкі" выкарыстоўваюць памяць аб загінулых для прасоўвання цяперашняй агрэсіўнай і імпэрскай палітыкі Расейскай Федэрацыі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках