23 красавiка 2024, aўторак, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Крэмль пачынае звяртацца да больш жорсткіх інструментаў ціску на Лукашэнку

3
Палітолаг: Крэмль пачынае звяртацца да больш жорсткіх інструментаў ціску на Лукашэнку

Гісторыя з прыпыненнем паставак нафты на «Нафтан» вельмі паказальная.

Дырэктар Цэнтра стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў, палітолаг Арсень Сівіцкі распавёў «Радыё Свабода» аб магчымых прычынах скарачэння паставак расейскай нафты ў Беларусь.

На думку Сівіцкага, з нядаўніх часоў Крэмль усвядоміў, што ён не можа ўздзейнічаць на Лукашэнку мяккімі інструментамі - палітыка-дыпламатычнымі.

- Зараз Крэмль шукае іншыя інструменты ўплыву. Мая гіпотэза ў тым, што яны будуць больш жорсткімі, будуць уключаны пэўныя эканамічныя інструменты, - сказаў Сівіцкі.

У гэтым кантэксце ён уважае за «вельмі цікавую» гісторыю з выкарыстаннем Расеяй амерыканскіх санкцый супраць беларускіх прадпрыемстваў як падставы для прыпынення паставак нафты на «Нафтан».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках