23 красавiка 2024, aўторак, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца з фінансамі ў «гігантаў» беларускай кандытэрыі?

4
Што адбываецца з фінансамі ў «гігантаў» беларускай кандытэрыі?
ФОТА: TUT.BY

Спецыялісты вывучылі звесткі аб даходах, прыбытках і стратах.

У Беларусі працуюць некалькі найбуйнейшых прадпрыемстваў кандытарскай галіны - сярод іх Камунарка ў Менску, Спартак у Гомелі і Чырвоны харчавік у Бабруйску, пішуць banki24.by.

У поўных назвах Камунаркі і Спартака прысутнічае літара «С» - супольнае.

Некаторы пакет акцый застаюццася ў грамадзяніна ЗША Марата Новікава нават пасля размыцця ягонай дзелі ў выніку дадатковай эмісіі акцый у пачатку 2010-ых.

Даход Камунаркі за 2020 год склаў 208,8 млн BYN супраць 196,7 млн BYN. Прыбытак ад рэалізацыі ў кампаніі вырас з 16,6 да 28,9 млн BYN. Паколькі прыбытак рос хутчэй за даход, то ў прадпрыемства павялічылася і рэнтабельнасць продажаў. Разам з тым, у 2020 годзе Камунарка атрымала страты ад інвестыцыйнай і фінансавай дзейнасці сумай 15,3 млн BYN. Гэтыя страты ўтварыліся ў асноўным за кошт негатыўных курсавых розніц.

Па выніку чысты прыбытак Камунаркі за 2020 год дасягнулў 7,1 млн BYN супраць 11 млн BYN у 2019-м. Неразмеркаваны прыбытак на 1 студзеня 2021-га дасягнуў 98,8 млн BYN. Паводле адкрытых звестак сярэдняспісачная колькасць персаналу на Камунарцы з 2010-га да 2020 год упала ад 1773 да 1473 чалавек.

На гомельскім Спартаку даход павялічыўся са 131,7 да 139,9 млн BYN. А вось прыбытак ад рэалізацыі скараціўся з 10,7 да 9,1 млн BYN. Адпаведна, упала і рэнтабельнасць продажаў гэтага прадпрыемства. Затое, у адрозненне ад Камунаркі, Спартак не адбіў страт інвестыцыйнай і фінансавай дзейнасці. Дзякуючы гэтаму чысты прыбытак фабрыкі за 2020 год склаў 5,6 млн BYN (супраць 7,1 млн BYN у 2019-м). Да пачатку 2021 года неразмеркаваны прыбытак кампаніі дасягнуў 67,2 млн BYN. Занятасць на Спартаку таксама значна скарацілася. Сярэдняспіскавая колькасць з 2010 года да 2020 упала з 2 115 да 1 661 чалавека.

З вялікім адставаннем ад Спартака і Камунаркі ў паказчыку валавога даходу ідзе Чырвоны харчавік з Бабруйска. На Чырвоным харчавіку даход за 2020 год склаў 71,1 млн BYN (супраць 74 млн BYN у 2019-м). Прыбытак ад рэалізацыі на прадпрыемстве падняўся з 4,8 да 5,2 млн BYN. А вось чысты прыбытак склаў мізэрныя 241 тысяч BYN.

Сума чыстага прыбытку абмежавалі страты ад курсавых розніц. Сярэдняспіскавая колькасць работнікаў на Чырвоным харчавіку вырасла з 940 чалавек у 2010-м да 1093 у 2020-м.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках