16 красавiка 2024, aўторак, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркаванне: Генерал Шапашнікаў у галоўным баі свайго жыцця перамог без адзінага стрэлу

10
Меркаванне: Генерал Шапашнікаў у галоўным баі свайго жыцця перамог без адзінага стрэлу

Усім годным афіцэрам усё вернецца абавязкова.

Істэрыка прадаўжаецца. Лукашэнка пазбавіў званняў 80 афіцэраў.

Хтосьці з іх гучна заявіў пра сыход. Хтосьці ўдзельнічае ў BYPOL. Хтосьці проста ціха сышоў. Праўда, логікі ў спісе ўсё адно няшмат. Напрыклад, у спісе прысутнічаюць не ўсе, хто адкрыта далучыўся да BYPOL, піша Telegram-канал «Нік і Майк».

У кожным выпадку ўсім годным афіцэрам усё вернецца абавязкова. А тыя, хто ініцыяваў гэта ганебнае дзейства, пазбавяцца сваіх генеральскіх лампасаў.

Урок гісторыі. Генерал Шапашнікаў, магчыма, у галоўным баі свайго жыцця перамог без адзінага стрэлу. Хоць ён цяпер бы сапраўды быў ва ўказе.

1962 год. Новачаркаск. Забастоўка рабочых. Улады ўзяліся здушыць незадаволенасць міліцыяй, войскам і КДБ. Генерал-лейтэнанту танкавых войскаў Шапашнікаву паступіў загад страляць па людзях.

Шапашнікаў адмовіўся і сказаў: «Не бачу перад сабой ворага, якога варта атакаваць танкамі» і адключыў рацыю. Раззброіў мотастралкоў, каб ніхто нікога не застрэліў. Вядома, страйк усё адно здушылі (24 чалавекі загінулі), Шапашнікаў быў звольнены ў запас, была распачатая крымінальная справа паводле абвінавачвання ў антысавецкай прапагандзе. Аднак пазбавіць звання генерала не адважыліся нават тады.

Для дзеда няма нічога святога. Варта нагадаць, што ён пазбавіў Захаранку звання генерала. А праз тры гады ён быў застрэлены бандай Паўлічэнкі і спалены ў менскім крэматорыі...

У 1988 году Шапашнікаў быў цалкам рэабілітаваны. Генералы, вам на вока. Для таго, каб быць героем, часам не трэба страляць або махаць дубінкай. Больш за тое, шмат каго з вас за гэтыя патроны і дубінкі будуць судзіць. Заява ў пракуратуру Нямеччыны на Лукашэнку ўжо пададзеная...

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках