29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскай паліклініцы з цяжкасцю знайшлі дозу «Спутника V» для рэвакцынацыі

У менскай паліклініцы з цяжкасцю знайшлі дозу «Спутника V» для рэвакцынацыі
ФОТА: REUTERS

Журналістка прыехала ў лякарню і пабачыла перад сабой зачыненыя дзверы кабінета.

5 траўня журналістка Інэса Плескачэўская паспрабавала зрабіць паўторную прышчэпку «Спутника V» у менскай паліклініцы №4. Але ўсё выявілася не так проста, паведамляе «Еўрарадыё».

Прыехаўшы ў паліклініку, яна напаролася на зачыненыя дзверы кабінета, дзе яе вакцынавалі 21 дзень таму:

«Пытаемся вакол - ніхто нічога не ведае. Падыходзіць паджылая пара, яна на мыліцах - з тым жа здзіўленнем і пытаннем. Кажу ім, каб сядзелі і нікуды не хадзілі, я пра ўсё даведаюся. Цяпер у мяне адказнасць не толькі за сябе і мужа, але і за гэтых людзей. Бегаю па лабараторыі, пытаюся - ніхто нічога не ведае: «Чаму я наогул павінна гэтым займацца?»

Нарэшце журналістка датэлефанавалася да галоўнага лекара. Тая зверылася з часопісам прышчэпак і паабяцала, што вакцыну зараз размарозяць і ўсіх ахвотных прышчэпяць.

«Хіба гэта так складана: напісаць аб'яву на дзвярах кабінета, зрабіць так, каб у рэгістратуры і праз тэлефон канкрэтна адказвалі на канкрэтнае пытанне? І як наогул праводзіцца рэвакцынацыя, калі мы яе дамагаліся са скандалам?» - задаецца пытаннямі журналістка.

Пры гэтым мужу Плескачэўскай, які яшчэ не вакцынаваны, прапанавалі кітайскую вакцыну Sinopharm. А вось калі з'явіцца «Спутник V» - невядома.

На гэтым сітуацыя не сканчаецца. Пры спробе даведацца, калі можна будзе атрымаць сертыфікат пра вакцынацыю, журналістка высветліла, што ў Беларусі ён яшчэ толькі распрацоўваецца. «Мала таго, што ў Еўропе «Спутник V» не прызнаюць, дык у нас яшчэ і сертыфікаты пра вакцынацыю не выдаюць», - рэзюмуе яна. І спісвае сітуацыю на «бязладдзе ў асобна ўзятай паліклініцы».

З заяў чыноўнікаў ад аховы здароўя, масавая вакцынацыя ў Беларусі пачалася ў пачатку красавіка (хоць Плескачэўскай у паліклініцы сказалі, што яна яшчэ не пачалася). Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, на прышчэпкі запісалася 400 тысяч чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках