25 красавiка 2024, Чацвер, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларускія ўлады абакралі ветэранаў: простая арыфметыка

17
Як беларускія ўлады абакралі ветэранаў: простая арыфметыка
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Высновы рабіце самі.

Сёння стала вядома, што ветэраны Другой сусветнай не атрымаюць выплаты, прымеркаваныя да Дня Перамогі. І гэта нягледзячы на тое, што прапаганда з кожнага праса крычыць пра тое, што Беларусь ледзь не лепш за ўсіх памятае і ганарыцца перамогай у вайне, якая скончылася 76 гадоў таму.

Рэдакцыя Telegram-канала «Беларусь галаўнога мозгу» наважыла правесці няхітрыя падлікі і паглядзець, як дзяржава клапоціцца пра ветэранаў, чый век перасягнуў 90 гадоў.

Што ж мы маем?

Паводле свежых звестак Мінпрацы на 1 красавіка 2021 года ў Беларусі засталося ў жывых 3337 удзельнікаў ВАВ, гэта значыць, на 1469 менш, чым годам раней. З іх:

Берасцейская вобласць - 409;

Віцебская - 459;

Гомельская - 491;

Гарадзенская - 241;

Менск - 993;

Менская вобласць - 451;

Магілёўская - 293.

Паводле афіцыйных звестак, штомесячная пенсія па ўзросту для ветэранаў складае 694 рублі. Даплата шараговым удзельнікам вайны складае 154 рублі. Разам - 848 рублёў або 330 даляраў.

З улікам таго, колькі паджылыя людзі на месяц марнуюць на розныя лекі, ні пра які прыстойны ўзровень жыцця казаць папросту не мае сэнсу.

У Менску толькі на абсталяванне для канцэрту на плошчы Перамогі і чырвона-зялёны салют у цэнтры Менска плануецца выдаткаваць мінімум 660 000 рублёў ці 258 000 даляраў. Гэта 778 пенсій для ветэранаў - прыкладна пятая частка ад усёй колькасці цяпер жывых удзельнікаў вайны. І гэта толькі на цэнтральнае свята. А салютаў у адной толькі сталіцы будзе адразу пяць.

З улікам таго, што «святы» адбываюцца па ўсёй краіне і ва ўсіх рэгіёнах, можна казаць аб тым, што сума дакладна перасягне 2, а то і 2,5 мільёна рублёў. Якія маглі б пайсці на выплаты старым. Але ж прапаганда для лукашыстаў важнейшая, чым жыццё людзей. Пра што гэта мы.

Для параўнання. Сёлета аднаразовыя выплаты ветэранам у постсавецкіх краінах складуць:

Казахстан - амаль 2300 даляраў (5800 бел рублёў);

Узбекістан - 1140 даляраў (2900 рублёў);

Грузія - 175 даляраў (447 рублёў);

Украіна - да 160 даляраў (410 рублёў);

Расея - 135 долараў (345 рублёў).

Беларусь - 0 даляраў (0 рублёў).

Высновы рабіце самі. Як і тое, наколькі напраўду ўладзе патрэбныя ветэраны і клопат пра іх. Ах так, мы ж забыліся, што БРСМ яшчэ пакецік прадуктаў і букет гваздзікоў за 5 рублёў прынясе...

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках