24 красавiка 2024, Серада, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удар па «Нафтану»: Украіна адмаўляецца ад бітуму з Наваполацка

21
Удар па «Нафтану»: Украіна адмаўляецца ад бітуму з Наваполацка

Рэжым страціць украінскі будаўнічы рынак?

Як стала вядома «Нашай Ніве», буйныя ўкраінскія пакупнікі бітуму паставілі на паўзу дачыненні з наваполацкім «Нафтанам» і чакаюць 3 чэрвеня, каб зразумець дакладны механізм працы амерыканскіх санкцый і пралічыць магчымыя дзеянні.

Задума ўкраінскіх бізнэсоўцаў была ў тым, каб заплаціць «Нафтану» больш грошай наперад, яшчэ перад пачаткам дзеяння санкцый, а потым вывозіць бітум адпаведна з ранейшымі дамовамі. Аднак запратэставалі ўкраінскія банкі, якія не хочуць рабіць транзакцыі на рахункі беларускага прадпрыемства, баючыся таксама трапіць пад абмежаванні.

«Цяпер вядзецца, фактычна, пошук банка, які не пабаіцца пералічваць грошы. Але пакуль ён безвыніковы, бо ніхто не хоча рызыкаваць», - тлумачаць удзельнікі рынку.

Незразумела, ці можна будзе пастаўляць бітум з Наваполацка пад выглядам прадукцыі з Мазыра, бо ў такой схеме павінны быць задзейнічаныя шматлікія структуры: ад лабараторый да мытні. А калі такую схему выкрыюць, наступствы могуць быць непрадказальныя для ўсіх яе ўдзельнікаў.

Амерыканскія санкцыі супраць «Нафтана» пагражаюць сарваць планы беларусаў зарабіць летам на вялікім і прэміяльным украінскім рынку: яшчэ нядаўна Украіна рыхтавалася да вайны, замарозіўшы інфраструктурныя праекты, але цяпер яны размарожаныя.

Надыходзіць высокі сезон для будоўлі дарог і нерухомасці, патрэба ў бітуме велізарная.

З улікам таго, што пастаўкі нафтапрадуктаў з Расеі ва Украіну забароненыя, усё вяршкі ў апошнія гады здымалі беларускія кампаніі, як правіла, дзяржаўныя. У найлепшыя часы Беларусь прадавала бітум ва Украіну за 460 даляраў за тону, тады як у Расеі ён каштаваў 220 даляраў за тону. Летась Беларусь прадала ва Украіну 583 тысячы тон бітуму, з іх 410 тысяч тон былі пастаўленыя з Мазырскага НПЗ, 173 тысяч тон - з Наваполацка.

Ва ўмовах фактычнага спынення паставак расейскай нафты ў Наваполацк бачыцца малаімаверным задавальненне адным заводам усяго ўкраінскага попыту. Рынак, дзе дамінавалі беларусы, рызыкуе быць пераразмеркаваным паміж еўрапейскімі гульцамі з больш дарагой прадукцыяй.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках