19 красавiка 2024, Пятніца, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-падпалкоўнік КДБ Валерый Костка: Для мяне Лукашэнка - не галоўнакамандуючы

27
Экс-падпалкоўнік КДБ Валерый Костка: Для мяне Лукашэнка - не галоўнакамандуючы
ВАЛЕРЫЙ КОСТКА

Усе, хто ўдзельнічаў у складанні спісаў, адкажуць за свае дзеянні.

Лукашэнка пазбавіў воінскіх і спецыяльных званняў 87 афіцэраў. Што думаюць аб ужытых кроках уладаў людзі, пазбаўленыя званняў? На пытанні «Беларускай праўды» адказаў былы падпалкоўнік КДБ Валерый Костка.

- Лукашэнка не мае такога права. Толькі суд можа прызнаць, што я сваімі дзеяннямі прычыніў шкоду гонару і годнасці афіцэра - а я ніколі не ставіў афіцэрскі гонар на кон. А Барадач, а Аніська? Барадач і Аніська прайшлі Афганістан, Барадач двойчы паранены, двойчы знаходзіўся ў рэанімацыі, двойчы ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, камандаваў брыгадай спецназа - найлепшай брыгадай у Савецкім Саюзе. Занадта дробнае паскудства.

Лукашэнка мае права пазбавіць воінскага звання толькі тых, хто з'яўляецца ягоным падначаленым. А я не падначалены Лукашэнкі, я ўжо ў адстаўцы больш за 20 гадоў, выключаны з усіх спісаў - нават падчас вайны не маюць права заклікаць на службу. Для мяне Лукашэнка - не галоўнакамандуючы.

Ну што для Косткі званне падпалкоўніка? Я 28 гадоў на пенсіі. Быў падпалкоўнікам - стаў шарагоўцам, што ад гэтага зменіцца ў маім жыцці? Сёння званне забралі - заўтра вернуць, сёння пенсію забралі - заўтра вернуць у 10-кратнай суме. Усе, хто ўдзельнічаў у складанні спісаў, адкажуць за свае дзеянні. Усе павінны разумець, у які час мы жывем, і колькі засталося дыктатуры.

Лукашэнка дакладна паказаў усёй Беларусі, што Костка не яго чалавек, гэта чалавек іншых поглядаў. Сашу я ніколі не называў Аляксандрам Рыгоравічам: у 90-х гадах мы называлі адзін аднаго па імені. Я вельмі добра ведаю ягоны характар.

Мы жывем у лёсавызначальны час для Беларусі, і кожны павінен вызначыцца: хто ёсць хто. Лукашэнка вызначыў, што я не з ім, што мяне асабліва радуе. Хоць я з ім ніколі і не быў. Я ўжо тады разумеў, што гэта не мая кандыдатура. Дзякуй Лукашэнку за тое, што ён не прызнаў мяне сваім.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках