23 красавiка 2024, aўторак, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Фінансаваць рэжым мы не маем права: Львоў адмовіўся ад беларускіх аўтобусаў

8
«Фінансаваць рэжым мы не маем права: Львоў адмовіўся ад беларускіх аўтобусаў

Скасаваны тэндэр на закупы.

Тэндэр на закупку 100 вялікіх аўтобусаў для львоўскай камунальнай АТП№1, які фінансуецца за кошт крэдыту Еўрапейскага інвестыцыйнага банка (ЕІБ), скасаваны, паведамляецца ў сістэме ProZorro ў чацвер, піша сайт «Інтэрфакс».

Згодна з аб'явай са спасылкай на паведамленне ў Афіцыйным весніку ЕЗ 4 траўня, у каментарах да інфармацыі аб скасаванні тэндэру паказана, што з прычыны пандэміі каранавіруса і ўведзеных карантынных абмежаванняў бюджэт Львова атрымае менш сродкаў, чым чакалася, што, відавочна, паўплывае на магчымасць выканання горадам абавязацельстваў, напрыклад, на кампенсацыю ПДВ і мытных збораў, якія не фінансуюцца ЕІБ.

«У дадатак да ПДВ і мытных збораў, цэнавая прапанова паспяховага ўдзельніка перавышае прадугледжанае банкам фінансаванне для праекта», - пазначана ў паведамленні.

Як паведамлялася, тэндэр на закуп 12-метровых цалкам нізкападлогавых аўтобусаў з дызельнымі рухавікамі, а таксама запчастак, расходных матэрыялаў, абсталявання і інструментаў для абслугоўвання быў абвешчаны на пачатку 2020 года ў рамках праекта «Гарадскі грамадскі транспарт Украіны» за сродкі крэдыту ЕІБ.

У красавіку мінулага года аўтакампанія «Богдан Мотарс» на падставе атрыманага пратаколу раскрыцця тэндэрных прапаноў паведаміла пра перамогу ў гэтым тэндэры, у якім, паводле яе інфармацыі, таксама ўдзельнічалі канцэрн «Электрон» (Львоў), «УкрЕўраМАЗ», «Сучасныя грузавікі» (абодва - дылеры беларускага МАЗ) і Otokar (Турцыя).

Між тым у студзені гэтага года мэр Львова Андрэй Садовы паведаміў, што найлепшую прапанову ў тэндэры падаў Менскі аўтамабільны завод, але горад адмаўляецца іх закупляць, а ў красавіку ён зноў паведаміў пра адмову закупляць менскія аўтобусы і просьбу да ЕІБ аб правядзенні паўторнага конкурсу.

«Чаму? Рэвалюцыя і будаўніцтва дэмакратычнага грамадства - гэта справа беларускага народа. Але фінансаваць «рэжым» мы не маем права. Зрэшты, у нас ёсць украінскія вытворцы, якія маюць патрэбу ў падтрымцы», - падкрэсліў тады мэр Львова.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках