24 красавiка 2024, Серада, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Я буду змагацца да канца

Максім Вінярскі: Я буду змагацца да канца
Максім Вінярскі

Свабоду герою беларускай рэвалюцыі!

Максім Вінярскі партызаніць супраць акупантаў, вызваляе Беларусь, змагаецца за свабоду сваёй Радзімы, з 1999, піша Telegram-канал «Народная грамада».

Неяк у 2019 удава Віктара Івашкевіча мне сказала:

- Ну, Вінярскі і Афнагель - гэта прафесійныя рэвалюцыянеры. Як у пачатку 20-га стагоддзя, падпольшчыкі.

Максіма я ведаю са студзеня 2008. Неяк судзілі мяне пасля ночы на Акрэсціна. У «судзе» пазнаёміўся з Вінярскім.

- Глупства. Я быў арыштаваны разоў дваццаць, - паведаміў мне Максім.

Наогул Вінярскі - рэкардсмэн у Беларусі ў адміністрацыйных арыштах за грамадска-палітычную дзейнасць. Больш, чым Вінярскі, на Акрэсціна не бываў ніхто.

У лістападзе 2020-га года Максім мне напісаў:

- А вось я ніколі не эмігрую з Беларусі! Хай арыштоўваюць, я буду змагацца да канца!

Максім Вінярскі ў лукашысцкім палоне ўжо амаль чацвёрты месяц. А 12 траўня над ім будзе судзілішча ў Магілёве. Яго будуць «судзіць» за тое, што ён любіць Беларусь.

12 траўня ў Магілёве павінен пачацца разгляд «крымінальнай справы» сустаршыні аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, актывісткі Ірыны Шчаснай, а таксама каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля, актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Паўла Юхневіча, Змітра Казлова, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча. Судзілішча будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках