19 красавiка 2024, Пятніца, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аўкцыён Christie's выставілі бутэльку ўнікальнага «касмічнага» віна

10
На аўкцыён Christie's выставілі бутэльку ўнікальнага «касмічнага» віна
ФОТА CHRISTIES.COM

Алкагольны напой больш за год выспяваў на арбіце Зямлі.

Аўкцыённы дом Christie's прадае бутэльку французскага віна, якое больш за год выспявала на арбіце Зямлі.

Як адзначаецца на сайце Christie's (пераклад - unian.net), віно Petrus 2000, вырабленае з вінаграду рэгіёну Бардо ўраджаю 2000 года, 14 месяцаў правяло на борце Міжнароднай касмічнай станцыі, куды яго накіравалі ў лістападзе 2019 года.

Усяго на МКС тады пабывалі 12 бутэлек, і ў студзені 2021 іх вярнулі на Зямлю касмічным караблём Dragon кампаніі SpaceX. Гэта першае віно, якое падарожнічала да МКС і вярнулася на Зямлю з захаваннем усіх неабходных кантраляваных умоў.

Для захоўвання «касмічнага» віна, выстаўленага на продаж, парыжскія дызайнеры стварылі адмысловы футарал. Да набору прыкладаюцца графін, шклянкі і штопар, зроблены з метэарыта, а таксама бутэлька «зямнога» Petrus 2000, каб новы ўладальнік змог па-сапраўднаму ацаніць уплыў космасу на напой.

Кошт выстаўленай на аўкцыён бутэлькі ацэньваюць на мільён даляраў, пры тым што бутэльку звычайнага Petrus 2000 можна набыць прыкладна за 6 тысяч даляраў. Сродкі ад продажу плануюць накіраваць на фінансаванне новых касмічных місій і даследаванняў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках