20 красавiка 2024, Субота, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады рыхтуюцца да перабояў з палівам на беларускіх АЗС?

Улады рыхтуюцца да перабояў з палівам на беларускіх АЗС?

Мазырскі НПЗ сыходзіць на рамонт у чэрвені, а не ў траўні.

Скарачэнне паставак, пра якое кажуць у «Транснафце», звязвалі з планавым капрамонтам, які ў траўні павінен быў пачацца на Мазырскім НПЗ. Аднак капрамонт ссоўваецца на два тыдні - і замест 15 траўня пачнецца 1 чэрвеня, паведамляе «Еўрарадыё».

- Сёлета капрамонт будзе з 1 чэрвеня, - кажа намеснік генеральнага дырэктара ў ідэалагічнай працы, персаналу і сацыяльнаму развіццю Мазырскага НПЗ Генадзь Цецярук. - Усе дамовы на пастаўку нафтапрадуктаў будуць выкананыя, як і папярэднія чатыры месяцы, і мы не сарвём паставак.

Перанос рамонту можа быць звязаны з чуткамі, што «Нафтан» у траўні атрымае ўсяго 50 тысяч тон нафты (у красавіку было 600 тысяч тон). А адначасовая недазагрузка «Нафтана» і прыпыненне Мазырскага НПЗ на рамонт пагражаюць перабоямі з палівам на беларускіх АЗС. Улады адмаўляюць магчымасць такога павароту падзей.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках