28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ганьба»

14
«Ганьба»
ФОТА: БЕЛТА

Байнэт адрэагаваў на аднаразовыя «выплаты» 0 рублёў ветэранам да 9 Траўня.

Ветэраны ВАВ не атрымаюць сёлета аднаразовыя выплаты да 9 Траўня. Байнэт адрэагаваў, паведамляе «Салідарнасць».

«Выплат, прымеркаваных да 9 траўня, сёлета не прадугледжана», - агучыла прадстаўніца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Тым часам, у Казахстане, Узбекістане, Грузіі, Украіне і Расеі такія выплаты будуць.

ІНФАГРАФІКА РАДЫЁ СВАБОДА

Байнэт абмяркоўвае пастанову ўладаў. Прапануем выбранае з сацсетак і адкрытай дыскусійнай пляцоўкі talks.by.

Алег Гаруновіч, галоўны рэдактар «Трибуны»: «На кармленне «красаўцаў» грошы ёсць, а на даплаты ветэранам Вялікай Айчыннай, якіх за год паменела на траціну, няма»

«Ганьба, колькі гэтых ветэранаў засталося, каб эканоміць на іх».

«Ва Украіне ветэраны атрымаюць выплаты, у Расеі атрымаюць, у Казахстане атрымаюць... А ў Беларусі не. Гэтым усё сказана пра кіраўніцтва гэтых краін».

«Гэта значыць сабе свята для прапаганды зладзілі, а ветэранам і так нармалёва?»

«Правільна, навошта ім матэрыяльная дапамога? А вось завешаць усю краіну сцягамі, праспяваць, паскакаць, салют і шарыкі запусціць - гэта справа. Затое ўсе ўбачаць галоўнага «пераможцу», ужо ён навучыць радзіму любіць, перамогу шанаваць і ўдзельнікаў вайны памятаць».

«Самае смешнае, што будуць прэміі тым, хто будзе ўдзельнічаць у свяце. А вось самі ветэраны дзяржаве не цікавыя».

«Грошы на ўтрыманне ўлады сышлі. Не да ветэранаў».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках