19 красавiка 2024, Пятніца, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з'яўляюцца поштаматы

4
У Беларусі з'яўляюцца поштаматы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: БЕЛТА

Дзе яны ёсць і ў чым іх перавага.

Пра тое, што ў першым паўгоддзі 2021-га года ў Беларусі з'явіцца блізу 20 поштаматаў, паінфармавала гендырэктар «Белпошты» падчас прэс-канферэнцыі. Плануецца, што ўсяго па ўсёй Беларусі будзе блізу 140 поштаматаў, паведамляе kp.by.

Дарэчы такія прылады, якія дазваляюць атрымаць паштовае ўкладанне кругласутачна без наведвання паштовага аддзялення, ужо ўстаноўлены ў некаторых гарадах. На сайце «Белпошты» паведамляюць пра два дзясяткі поштаматаў з прысвоенымі нумарамі, якія ёсць ужо ў Менску, Магілёве, Гомелі, Горадні, Берасці, Віцебску, Оршы, Бабруйску, Барысаве і Лідзе.

Са слоў генеральнай дырэктаркі прадпрыемства Святланы Юркевіч, акрамя развіцця сеткі поштаматаў, «Белпошта» мае намер і далей развіваць і пашыраць сучасныя паслугі.

Так у 2020-ым годзе пачаў працаваць праект «Мабільны паштальён» - дадатак у паштароў, які дазваляе аказваць анлайн-паслугі на даму ў кліентаў (даступны ў 11 раёнах Беларусі - Заўвага.).

А таксама мабільны дадатак, які дазваляе кліентам у анлайн-рэжыме адсочваць статус свайго паштовага адпраўлення, выбіраць зручнае аддзяленне для атрымання, заказваць кур’ера і гэтак далей.

- Сёння беларуская пошта - гэта сучаснае тэхнічна абсталяванае прадпрыемства, якое аказвае кліентам не толькі паштовыя паслугі, але і іншыя, у тым ліку фінансавыя, страхавыя, банкаўскія, кур'ерскую, - рэзюмавала гендырэктарка «Белпошты».

ФОТА: FINBELARUS.COM
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках