28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першыя цывілізацыі Еўропы былі больш генетычна аднароднымі, чым лічылі навукоўцы

1
Першыя цывілізацыі Еўропы былі больш генетычна аднароднымі, чым лічылі навукоўцы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: GETTY IMAGES

Першыя грэчаскія цывілізацыі пайшлі прыкладна ад адных і тых жа продкаў.

Міжнародная група навукоўцаў прааналізавала геномы людзей, якія жылі ў Грэцыі блізу пяць тысяч гадоў таму, і прыйшла да высновы, што першыя грэчаскія цывілізацыі паходзілі прыкладна ад адных і тых жа продкаў. Гэта значыць, такія цывілізацыі былі больш генетычна аднароднымі, чым лічылася да гэтага, паведамляе Naked science.

Падчас даследавання навукоўцы секвенавалі шэсць поўных геномаў, сабраных з археалагічных помнікаў ранняга і сярэдняга бронзавага веку Грэцыі, а таксама мітахандрыяльнага генома 11 іншых індывідаў, якія жылі ў эпоху ранняга бронзавага веку ля берагоў Эгейскага мора.

Даследчыкі прыйшлі да высновы, што Мінойская цывілізацыя на Крыце, Эладская - у мацерыковай частцы Грэцыі і кілкадская - на Кілкадскіх выспах, нягледзячы на адрозненні ў пахавальных абрадах, архітэктуры і мастацтве, былі генетычна падобныя.

Атрыманыя звесткі важныя, бо паказваюць на тое, што развіццё гарадскіх цэнтраў, інтэнсіўнага гандлю, выкарыстання металаў і іншыя важныя інавацыі, якія з'явіліся ў перыяд пераходу ад неаліту да бронзавага веку, былі выкліканыя не толькі масавай іміграцыяй з усходу Эгейскага мора (як меркавалі раней), але і культурным абменам паміж мясцовай неалітычнай групамі.

Вынікі даследавання навукоўцаў сведчаць пра тое, што грэчаскую цывілізацыю сфармавалі хвалі міграцыі пастухоў з Прычарнаморска-каспійскага стэпу і тых, хто жыў на поўнач ад Эгейскага мора. Гэтыя хвалі міграцыі папярэднічаюць з'яўленню першай задакументаванай форме грэчаскай мовы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках