23 красавiка 2024, aўторак, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Крамер: ЗША павінны цэліцца ў «кашалькі» Лукашэнкі

18
Дэвід Крамер: ЗША павінны цэліцца ў «кашалькі» Лукашэнкі
ФОТА: OPENUKRAINE.ORG

У кангрэсе ЗША прайшлі слуханні па Беларусі.

6 траўня ў Камісіі правоў чалавека кангрэса ЗША прайшлі анлайн-слуханні па Беларусі. На іх выступіла Святлана Ціханоўская і прапанавала арганізаваць міжнародную канферэнцыю, каб вывучыць сітуацыю ў краіне.

Ціханоўская адзначыла, што ЗША былі ў ліку першых, хто ўвёў санкцыі і візавыя забароны ў дачыненні да прадстаўнікоў беларускай улады, і заклікала Штаты ўключыцца ў міжнародны перамоўны працэс з іх еўрапейскімі партнёрамі. Яна назвала эфектыўнай размарозку санкцый ЗША ў дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў і прапанавала пашырыць гэты спіс. Таксама Ціханоўская прапанавала ЗША прыняць актыўны ўдзел у арганізацыі спецыяльнай міжнароднай канферэнцыі па Беларусі, паведамляе tut.by.

- Мы заклікаем ЗША прыняць актыўны ўдзел у арганізацыі такой міжнароднай канферэнцыі, якая ўключала б шырокі спектр бакоў. Гэта дазволіць нам разгледзець сітуацыю ў Беларусі і выпрацаваць крокі па развязанню крызісу шляхам выбараў, - заявіла Святлана Ціханоўская.

З яе слоў, для развязання крызісу ў Беларусі трэба прайсці тры крокі: нацыянальны дыялог з вызваленнем і рэабілітацыяй палітвязняў, свабодныя і справядлівыя выбары і рэформа палітычнай сістэмы з аднаўленнем вяршэнства закона і павагай правоў чалавека.

Кангрэсмен і сустаршыня Камісіі правоў чалавека Крыстафер Сміт заявіў, што Камісія правоў чалавека мае намер перадаць у Адміністрацыю прэзідэнта ЗША ліст, у якім будзе выкладзена прапанова Штатам заняць лідзіруючую ролю ў арганізацыі міжнароднай канферэнцыі па Беларусі.

Таксама Ціханоўская прапанавала абмеркаваць крызіс у Беларусі падчас саміту G7 у Злучаным Каралеўстве, які павінен прайсці з 11 да 13 чэрвеня.

На слуханнях абмяркоўваліся і санкцыі. Дэвід Крамер, былы памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША і даследчык Міжнароднага ўніверсітэта Фларыды падкрэсліў, што санкцыі павінны выкарыстоўвацца сістэмна і быць часткай больш шырокай стратэгіі, каб дасягнуць пастаўленых мэтаў. На яго думку, санкцыі неабходна ўводзіць хутчэй, чым гэта было раней, і іх неабходна пашырыць.

- Мы павінны цэліцца ў так званыя «кашалькі», у людзей, звязаных з Лукашэнкам, якія падтрымліваюць яго фінансава. Сюды трэба ўключыць і грамадзян Расеі, дзякуючы якім Лукашэнка застаецца ва ўладзе, і такіх жа грамадзян Беларусі, - сказаў Крамер.

У якасці магчымых персон для санкцыяў ён назваў Міхаіла Гуцарыева, Германа Грэфа, Віктара Шэймана, Аляксея Алексіна, Мікалая Вераб'я, Аляксандра Зайцава, Аляксандра Машэнскага, Уладзіміра Пефціева. Крамер таксама пералічыў расейскія арганізацыі: «Ашчадбанк», «Банк ВТБ», «ЗЭБ», «Газпрамбанк», «Газпрам», «Слаўнафта», «Раснафта». На яго думку, санкцыі можна ўвесці і ў дачыненні да супрацоўнікаў расейскай тэлевізійнай сеткі RT. Крамер таксама выказаў здагадку, што цэлі для санкцый могуць быць і ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, з якімі, на яго думку, у Лукашэнкі ёсць цесныя фінансавыя сувязі.

Дэвід Крамер выказаў здагадку, што ЗША і еўрапейскія краіны маглі б прапанаваць Беларусі пакет дапамогі ў выпадку змянення палітычнай сітуацыі ў краіне.

- Я думаю, кангрэс сумесна з Адміністрацыяй прэзідэнта і еўрапейскімі хаўруснікамі маглі б скласці пакет прапаноў, які б прадэманстраваў народу Беларусі, што мы гатовыя даць падтрымку пасля сыходу Лукашэнкі і дапамагчы з аднаўленнем краіны, - адзначыў Крамер. - Мы можам паказаць людзям тыя магчымасці, якія адкрыюцца, калі настануць лепшыя часы.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках