25 красавiка 2024, Чацвер, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хірурга Андрэя Любецкага пакінулі за кратамі на два месяцы?

8
Хірурга Андрэя Любецкага пакінулі за кратамі на два месяцы?
ФОТА: НАША НІВА

Медык 18 гадоў адпрацаваў у чацвёртай дзіцячай бальніцы Менска.

Хірург Андрэй Любецкі, аб затрыманні якога стала вядома 4 траўня, праз тры дні не быў вызвалены. Яго пакінулі за кратамі на 2 месяцы, паведамляе тэлеграм-канал @menskrazam_info. У чым абвінавачваюць Любецкага, невядома. У адваката падпіска аб невыдаванні, паведамляе euroradio.fm.

Нядаўна жонка Андрэя Любецкага, лекарка-стаматолаг Наталля Любецкая, з чатырма дзецьмі з'ехала за мяжу. Тры дні яна правяла ў СІЗА КДБ. У красавіку Любецкі выказваў надзею, што застанецца з сям'ёй у Беларусі, але выйшла інакш.

Любецкі 18 гадоў адпрацаваў у 4-й дзіцячай бальніцы Менска. Летась ён быў валанцёрам пад Акрэсціна. У кастрычніку 2020-га хірург правёў два дні за кратамі, быў аштрафаваны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках