16 красавiка 2024, aўторак, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты жалезнай руды б'юць рэкорды праз канфлікт Кітая і Аўстраліі

3
Кошты жалезнай руды б'юць рэкорды праз канфлікт Кітая і Аўстраліі
Фота: Bartek Sadowski/Bloomberg

Спажыванне сталі ў свеце прывяло да беспрэцэдэнтнага росту здабычы жалезнай руды.

Спотавыя кантракты на жалезную руду 6 траўня падняліся да гістарычнага максімуму і перавышаюць $200 за тону.

Як паведамляе Bloomberg (пераклад - nv.ua), рост спажывання сталі пасля пандэміі прывёў да беспрэцэдэнтнага росту здабычы жалезнай руды, бо найбуйнейшыя горназдабыўныя кампаніі з усіх сіл спрабуюць угнацца за тэмпамі попыту.

Сталеліцейныя кампаніі Кітая ўтрымліваюць аб'ём вытворчасці на ўзроўні, вышэйшым за 1 млрд т на год, нягледзячы на шэраг абмежаванняў вытворчасці, накіраваных на скарачэнне выкідаў вугляроду і абмежаванне прапановы. Замест гэтага такія захады прывялі да росту коштаў сталі і прыбытковасці камбінатаў, што дазволіла ім лепш спраўляцца з больш высокімі выдаткамі на жалезную руду.

«Доўгатэрміновыя перспектывы коштаў металаў «занадта добрыя» і паказваюць на рост коштаў у найбліжэйшыя некалькі гадоў», - заявіў аналітык Commerzbank AG Даніэль Брыземан.

«Тэндэнцыі дэкарбанізацыі ў многіх краінах, у тым ліку пераход на электрамабілі і пашырэнне выкарыстання энэргіі ветру і сонца, магчыма, выклічуць дадатковы попыт на металы», - дадаў ён.

Дадатковым фактарам падаражання руды стаў канфлікт паміж Кітаем і Аўстраліяй. Кітай «на нявызначаны тэрмін» прыпыніў усю дзейнасць у рамках Кітайска-Аўстралійскага стратэгічнага эканамічнага дыялогу, піша Steelland.

«Нядаўна некаторыя афіцыйныя асобы ўрада Аўстралійскай Садружнасці распачалі шэраг захадаў у парушэнні нармальных абменаў і супрацоўніцтва паміж Кітаем і Аўстраліяй праз мысленне часоў халоднай вайны і ідэалагічнай дыскрымінацыі», - сказана ў заяве Нацыянальнай камісіі развіцця і рэформаў Кітая.

Двухбаковыя стасункі абвастрыліся ў 2018 годзе, калі Аўстралія стала першай краінай, якая публічна забараніла кітайскаму тэхналагічным гіганту Huawei доступ да сваёй сеткі 5G. Стасункі пагоршыліся ў 2020 годзе, калі Аўстралія заклікала да незалежнага расследавання паходжання новага каранавіруса, што выклікала гандлёвыя рэпрэсіі з боку Кітая.

Аўстралія з'яўляецца найбуйнейшым у свеце пастаўшчыком жалезнай руды і задавальняе блізу дзвюх трацін патрэбаў Кітая ў імпарце сыравіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках