19 красавiка 2024, Пятніца, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як адаб'ецца забарона продажу Skoda ў Беларусі на аўтаўладальніках

1
Як адаб'ецца забарона продажу Skoda ў Беларусі на аўтаўладальніках

Некалькі найбуйнейшых крамаў аўтазапчастак далі адказ.

З 5 траўня набыла моц забарона на ўвоз і продаж аўтамабіляў Skoda ў Беларусі. Ці можа гэта абярнуцца праблемай для тых беларусаў, якія ўжо ездзяць на аўтамабілях гэтай маркі, выклікаўшы дэфіцыт або падаражанне запчастак, высвятляў сайт intex-press.by.

Нагадаем, аўтамабілі Skoda былі ўключаныя ў пералік тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі ў Беларусі, пасля таго, як групы кампаній ŠKODA AUTO адмовілася спансаваць чэмпіянат свету ў хакеі 2021 года ў Менску.

З 5 траўня дылеры чэшскага аўтаканцэрна афіцыйна прыпынілі продаж новых аўтамабіляў у Беларусі. А Дзяржпамежкамітэт заявіў, што праз мяжу не прапусцяць не толькі новыя аўто (прычым, як еўрапейскай, так і расейскай зборкі), але нават ужываныя.

Што ж тычыцца продажу запчастак, то ў заяве кампаніі гаварылася толькі аб афіцыйных дылерах, у якіх «продаж запасных частак і аксесуараў прадаўжаецца ў поўным аб'ёме». З нагоды звычайных аўтакрам, дзе закупляецца большасць аўтаўладальнікаў, - ні слова.

«Арыгінальнымі запчасткамі людзі мала цікавяцца»

Рэдакцыя патэлефанавала некалькім найбуйнейшым крамам аўтазапчастак, і ва ўсіх іх запэўнілі, што ніякага ажыятажу або праблем у сувязі з забаронай увозу і продажу Skoda ў Беларусі ў іх пакуль не назіраецца.

- Мы працуем у звычайным рэжыме, як будзе далей - цяжка сказаць, але, наколькі мы разумеем, забарона пакуль не датычыцца запчастак, таму арыгінальныя запчасткі па-ранейшаму даступныя, - паведамілі ў адной

з найбуйнейшых інтэрнэт-крам.

Але нават калі забарона на Skoda ў Беларусі распаўсюдзіцца не толькі на самі аўто, але і на запчасткі да іх, прадаўцы ўпэўненыя, што на аўтаўладальніках гэта ніяк не адаб'ецца. Як мінімум з дзвюх прычын. Першая - жыхары Баранавічаў рэдка набываюць арыгінальныя запчасткі для Skoda.

- Арыгінальнымі запчасткамі людзі мала цікавяцца і вельмі рэдка іх набываюць. У большасці аўтаўладальнікі выбіраюць кітайскія, самыя танныя, бо большага дазволіць сабе не могуць. Нават на новае аўто людзі часцяком бяруць «кітайскае», - адзначылі ў адной з крамаў.

Другая прычына - да аўтамабіляў расейскай зборкі, якія найбольш папулярныя, падыходзяць дэталі ад іншых марак.

- «Шкода» расейскай зборкі, якую часцей за ўсё і набываюць, уваходзіць у «Фольксваген Груп Рус», а ў іх запчасткі з «Фольксвагенам» практычна аднолькавыя, акрамя кузаўных дэталяў і некаторых іншых рэчаў, - адзначаюць у іншай краме. - Забараніць нават запчасткі - значыць, усё «зламаць». Я спадзяюся, да такога не дойдзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках