19 красавiка 2024, Пятніца, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Goldman Sachs першы сярод банкаў стварыў аддзел для гандлю крыптавалютай

3
Goldman Sachs першы сярод банкаў стварыў аддзел для гандлю крыптавалютай
ФОТА: REUTERS / BRENDAN MCDERMID

Аддзел ужо паспяхова вядзе гандаль двума відамі дэрыватываў, звязаных з біткойнамі.

Goldman Sachs першы сярод найбуйнейшых інвестыцыйных банкаў ЗША стварыў аддзел для гандлю крыптавалютай, паведамляе РБК са спасылкай на CNBC. Паводле інфармацыі выдання, новы аддзел ужо паспяхова вядзе гандаль двума відамі дэрыватываў, звязаных з біткойнамі. Гандлёвае падраздзяленне ўваходзіць у структуру банка ў глабальных валютах і рынках, што развіваюцца, якой кіруе партнёр Goldman Sachs Раджэш Венкатарамані.

У Goldman Sachs адзначылі, што імкнуцца пашырыць сваю прысутнасць на рынку за кошт «выбарачнага падключэння» крыптавалютных гандлёвых арганізацый. Таксама банк на гэтым тыдні запусціў унутраны сэрвіс для кліентаў, дзе яны могуць праглядаць у рэальным часе кошты лічбавых актываў і актуальныя навіны з свету крыптавалютаў.

Раней стала вядома, што Goldman Sachs у найбліжэйшы час дасць сваім кліентам магчымасць зарабляць на зменах курсу біткойна, атрымліваючы разлікі ў фіятнай валюце. Для гэтага банк створыць новы прадукт – ф'ючэрс, у якім два бакі загадзя дамаўляюцца пра дату і кошт выканання ўгоды.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках