18 чэрвеня 2021, Пятніца, 11:52
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка напалоханы пазовам супраць яго ў Нямеччыне

80
Лукашэнка напалоханы пазовам супраць яго ў Нямеччыне

Таракан таксама просіць, каб замест Нямеччыны яго судзілі Вялікая Брытанія, ЗША і Францыя.

Лукашэнка спалохаўся звароту нямецкіх адвакатаў у Федэральную пракуратуру Нямеччыны з заявай аб здзяйсненні ім злачынстваў супраць чалавечнасці.

«Яны мяне будуць судзіць... Хто вы такія, каб мяне судзіць?» – цытуе ягоныя словы ў пятніцу, 7 траўня, дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Пры гэтым Лукашэнка асобна раскрытыкаваў той факт, што заява была пададзеная менавіта ў Нямеччыне.

«Хай бы Вялікая Брытанія ўжо там выступіла, Амерыка, Францыя, у кааліцыі ж былі. Але не спадчыннікі фашызму», – заявіў Таракан.

5 траўня стала вядома пра зварот чатырох нямецкіх адвакатаў у Федэральную пракуратуру ў Карлсруэ ў сувязі з ужываннем гвалту ў дачыненні да мірных жыхароў Беларусі на фоне мірных пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Яны заявілі ў пракуратуру ад імя пацярпелых ад катаванняў беларусаў пра злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя Лукашэнкам.

Юрысты заклікалі Нямеччыну правесці незалежнае расследаванне такіх злачынстваў. Пры гэтым адвакаты спаслаліся на так званую ўніверсальную юрысдыкцыю, якая прадугледжвае магчымасць змушэння да крымінальнай адказнасці за злачынствы, забароненыя міжнародным правам і ўчыненыя ў іншых дзяржавах.

Паводле словаў юрыстаў, іхнія кліенты паскардзіліся на цялесныя катаванні, катаванні пазбаўленнем ежы і сну, абразы і знявагі, з прычыны чаго здароўю ўсіх іх была нанесеная сур'ёзная шкода. Сярод іншага, яны паведамілі пра тое, што ім даводзілася цягам многіх гадзінаў стаяць на каленях са звязанымі рукамі. «У цэлым дзеянні ўладаў можна назваць толькі зверскімі», – адзначылі адвакаты. Прадстаўнік беларускай дыяспары ў Нямеччыне заявіў DW пра «першы крок на шляху неўнікнёнага прызнання рэжыму тэрарыстычнай арганізацыяй з усімі адпаведнымі наступствамі».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».