19 красавiка 2024, Пятніца, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямён Шарэцкі зычыць беларусам найхутчэйшага збаўлення ад фашысцкага рэжыму

8
Сямён Шарэцкі зычыць беларусам найхутчэйшага збаўлення ад фашысцкага рэжыму
СЯМЁН ШАРЭЦКІ

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі назваў Лукашэнку «змагаром за гітлераўскія парадкі».

На Youtube-канале LifeFeed 6 траўня быў апублікаваны відэазварот Cямёна Шарэцкага – старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі XIII склікання – з нагоды Дня Перамогі.

Сямён Шарэцкі нарадзіўся яшчэ да пачатку Другой сусветнай – у 1936 годзе. Ягоны бацька і дзядзька загінулі ў той вайне. Ён расказаў, што да гэтага часу памятае 9 траўня 1945 года, калі пачуў навіну пра канчатковую перамогу антыгітлераўскай кааліцыі, і ўспрымае як абразу заяву Аляксандра Лукашэнкі, што той «хоча пабудаваць такую дзяржаву і ўсталяваць такія парадкі, якія існавалі у Нямеччыне ў часы Гітлера». Літаральна такую заяву Лукашэнка не рабіў публічна, аднак хваліў гітлераўскія парадкі ў інтэрв'ю ў канцы 1995 года.

«А цяпер увесь зацяты і звар'яцелы ад атрыманага недаверу на мінулых выбарах 9 жніўня 2020 года абсалютнай большасці выбарнікаў, прадаўжаючы ўзурпаваць у краіне ўладу, [Лукашэнка] рэалізуе свае злачынныя жаданні, у выніку чаго ёсць загінулыя, сотні скалечаных, тысячы зняволеных у турмы і канцлагеры», – кажа Шарэцкі.

Ён павіншаваў беларусаў са святам Перамогі, пажадаў «вытрымкі, мужнасці, а таксама найхутчэйшага збаўлення ад рэжыму, які ўзначальвае “змагар за гітлераўскія парадкі”».

Вярхоўны Савет (парламент) Рэспублікі Беларусь існаваў у 1991–1996 гадах як пераемнік Вярхоўнага Савета БССР. Да 1994 года быў вярхоўным органам улады. Ён складаўся з 260 дэпутатаў адной палаты. Першым старшынёй ВС РБ і фактычным кіраўніком дзяржавы 19 верасня 1991 года стаў Станіслаў Шушкевіч, які з 9 верасня 1991 г. быў старшынёй ВС БССР. У 1994 годзе яго змяніў Мечыслаў Грыб, у 1996 годзе пасаду заняў Сямён Шарэцкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках