29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі расказалі пра новыя незвычайныя сімптомы каранавірусу

Медыкі расказалі пра новыя незвычайныя сімптомы каранавірусу

Страта нюху і смаку ўсё радзей сустракаецца ў пацыентаў з COVID-19.

У апошні час каранавірус усё радзей выклікае ў пацыентаў страту нюху або смаку. Лекары заўважаюць, што характэрныя сімптомы пры COVID-19 мяняюцца, і хвароба ў многіх людзей выклікае псіхіятрычныя разлады і іншыя цяжкія прыкметы.

Пра гэта ў інтэрв'ю ТСН расказаў дырэктар Львоўскай абласной інфекцыйнай лякарні, галоўны інфекцыяніст рэгіёну Сяргей Федарэнка.

"У інфекаваных тэмпература дасягае 40 градусаў, ёсць выяўленая агульная слабасць. Людзі часам нават не могуць перасоўвацца па кватэры ці доме. Назіраюцца млоснасць ці ваніты, дыярэя, кашаль і дыхавіца. У стацыянары ў 95% выпадкаў мы бачым пашкоджанне лёгкіх, якое характарызуецца двухбаковай бронхапнеўманіяй, развіваюцца міякардыты", – сказаў Федарэнка.

Лекары таксама адзначаюць, што ў пацыентаў з каранавірусам усё часцей здараюцца разлады з боку цэнтральнай нервовай сістэмы.

"Гэта – дэзарыентаванне ў прасторы і часе. Ёсць нават выпадкі псіхатычных рэакцый", – расказаў медык.

Зрэшты, сімптомы, якія часта сустракаліся ў пачатку пандэміі – страта смаку і нюху –таксама сустракаюцца, але гэта адбываецца ўсё радзей і радзей.

Пры гэтым змены, якія адбываюцца з заражанымі каранавірусам, з'яўляюцца зварачальнымі. Аднак на знікненне наступстваў сыходзіць блізу двух-трох месяцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках