19 красавiка 2024, Пятніца, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святкаванне Дня Перамогі ў Казахстане перанеслі на 2022 год

3
Святкаванне Дня Перамогі ў Казахстане перанеслі на 2022 год

Пастанова прынятая праз COVID-19.

Прымеркаваныя да Дня Перамогі мерапрыемствы ў традыцыйным фармаце плануецца правесці ў Казахстане налета, цяпер гэтаму перашкодзіла складаная сітуацыя з распаўсюджваннем каранавірусу.

Пра гэта паведаміў у суботу Берык Уалі – прэс-сакратар прэзідэнта рэспублікі Касым-Жомарта Такаева, паведамляе ТАСС.

"У сувязі з сур'ёзнай эпідэміялагічнай сітуацыяй была прынятая пастанова перанесці на наступны год традыцыйныя ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі", – напісаў ён у Facebook.

Паводле ягоных словаў, сёлета кіраўнік дзяржавы звернецца да суайчыннікаў з віншаваннем. "У Казахстане шануюць памяць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікоў тылу. У сувязі са святам Дня Вялікай Перамогі жывым ветэранам вайны распараджэннем прэзідэнта вылучаная матэрыяльная дапамога", – адзначыў Уалі.

14 красавіка прэс-служба Міністэрства абароны краіны паведаміла, што ваенны парад у гонар Дня Перамогі праз пандэмію сёлета праводзіць не плануецца. Летась Такаеў таксама прыняў пастанову скасаваць ваенны парад у сталіцы. Масавых мерапрыемстваў у той дзень не праводзілі, ветэранаў павіншавалі прадстаўнікі дзяржаўных і прыватных арганізацый.

Паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, у Казахстане ў цяперашні час жывуць 665 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Згодна з інфармацыяй установы на красавік 2020 года, у краіне налічвалася 1 062 удзельнікі і інваліды вайны, а таксама амаль 38 тыс. асобаў, прыроўненых да іх, і 108 працаўнікоў тылу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках