25 красавiка 2024, Чацвер, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы збілі два расейскія беспілотнікі

2
Украінскія вайскоўцы збілі два расейскія беспілотнікі

Абодва дроны былі ліквідаваныя ў зоне ААС.

Вайскоўцы Узброеных сілаў Украіны збілі некалькі беспілотных лётных апаратаў (БПЛА) расейска-акупацыйных войскаў у раёне правядзення аперацыі ААС.

Пра гэта паведамляе прэс-служба штаба ААС. Паводле яе звестак, толькі з пачатку траўня гэтага года вайскоўцы УСУ збілі два такія лётныя апараты.

Украінскія вайскоўцы адзначаюць істотны рост частаты ўжывання варожых БПЛА ў зоне ААС. «Мэтай такіх дзеянняў з'яўляецца правядзенне паветранай выведкі, выдача цэлеўказанняў, карэктаванне агню, дыстанцыйнае мінаванне мясцовасці, а таксама скід выбуховых прыладаў», – тлумачаць у штабе аперацыі.

Падраздзяленні УСУ ажыццяўляюць барацьбу з БПЛА спаборніка.

За апошні тыдзень першы такі выпадак адбыўся 3 траўня, на светладарскім напрамку, непадалёк ад пасёлка Новалуганскае. Збіты беспілотнік быў пераабсталяваны для скідвання боепрыпасаў і ажыццяўлення дыстанцыйнага мінавання. Ён утрымліваў кампаненты, вырабленыя на прадпрыемствах ваеннага прызначэння РФ.

6 траўня, на марыупальскім напрамку, паблізу пасёлка Гранітнае беспілотнік спаборніка, які вёў паветраную выведку, быў падаўлены сродкамі радыёэлектроннай барацьбы УСУ і збіты агнём са стралковай зброі. Як высветлілася, такія БПЛА тыпу Тахаін вырабляе ААС Іжмаш – Беспілотныя сістэмы (Расея). Такія беспілотнікі знаходзяцца на ўзбраенні сухапутных войскаў дзяржавы-агрэсаркі.

«Зафіксаваныя факты з'яўляюцца прамымі і неаспрэчнымі доказамі расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Названыя БПЛА будуць выкарыстаныя як доказ датычнасці Расеі да ваеннага канфлікту на ўсходзе Украіны», – дадаюць у штабе ААС.

За мінулы дзень баевікі на Данбасе 11 разоў парушылі рэжым спынення агню. Сярод украінскіх вайскоўцаў ніхто ў выніку абстрэлаў не пацярпеў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках