19 красавiка 2024, Пятніца, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як пчол навучылі «дыягнаставаць» каранавірус

Як пчол навучылі «дыягнаставаць» каранавірус

Насякомых трэніравалі паводле метаду Паўлава.

Навуковыя супрацоўнікі з Нідэрландаў навучылі пчол вызначаць заражаных COVID-19 па паху. Ужо праз некалькі хвілін трэніровак пчолы змаглі адрозніць заражаныя ўзоры за лічаныя секунды. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Вагенінгенскага ўніверсітэта, піша «Апостроф».

Адзначаецца, што ў даследаванні бралі ўдзел 150 пчол. Навукоўцы трэніравалі пчол паводле метаду Паўлава, выпрацоўваючы ў насякомых умоўны рэфлекс. Кожны раз, калі на пчол уздзейнічалі пахам заражанага ўзору, яны атрымлівалі ўзнагароду ў выглядзе воднага раствору цукру. Пчолы выцягвалі язычкі, каб атрымаць ласунак. Пасля некалькіх паўтораў казюркі звязалі цукровыя ўзнагароды з пэўным пахам. Пасля пчолы навучыліся ідэнтыфікаваць заражаныя ўзоры за лічаныя секунды і разгортваць язычок каля іх ужо без узнагароды.

Даследнікі патлумачылі, што каранавірус, як і іншыя хваробы, выклікае змены ў метабалізме чалавека. Праз гэта змяняецца і натуральны пах цела. Пчолы знаходзяць кветку ў некалькіх кіламетрах ад іх, таму іх лёгка навучыць распазнаваць пах заражаных COVID-19.

Навукоўцы мяркуюць, што распрацаваная імі тэхналогія можа быць выкарыстаная для дыягностыкі ў краінах з нізкім прыбыткам.

«Пчолы даступныя ва ўсім свеце, таму адзінае, што трэба людзям, - гэта машына, каб навучаць пчол. Кампанія InsectSense ўжо распрацавала прататыпы машыны, здольнай аўтаматычна трэніраваць некалькі пчол адначасова, і біясэнсара, які выкарыстоўвае навучаных пчол для дыягностыкі», - адзначаецца ў паведамленні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках