16 красавiка 2024, aўторак, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ІП рыхтуюцца да поўнага прыпынення бізнэсу

11
Беларускія ІП рыхтуюцца да поўнага прыпынення бізнэсу

Гэта звязанае з забаронай разлічвацца валютай.

Грамадскае аб'яднанне «Перспектыва» звярнулася да ўрада і Нацбанку з заклікам вярнуць індывідуальным прадпрымальнікам магчымасць разлічвацца за мяжой валютнай гатоўкай пры імпарце тавараў, піша myfin.by.

Раней ІП дазвалялася весці разлікі ў замежнай валюце ва ўгодах, якія прадугледжваюць імпарт тавараў, у суме, якая не перавышае 100 базавых адзінак у кожным з дакументаў, які пацвярджае паступленне тавараў на тэрыторыю краіны.

Прадпрымальнікам дазвалялася набываць валюту ў абменніках, як звычайным фізічным асобам. З 9 ліпеня дзеянне нарматыўных дакументаў касуецца. Гэта прадугледжанае супольнай пастановай саўміна і Нацбанку №203/4 ад 2021.04.07 года.

У звароце арганізацыі адзначаецца, што з 9 ліпеня індывідуальныя прадпрымальнікі будуць «абавязаныя выконваць умовы ў валютным рэгуляванні, у тым ліку рабіць пераводы за аплату тавараў толькі безнаяўнымі разлікамі, набываючы валюту на біржы - і гэта нерэальна для пераважнай колькасці ІП». Паводле інфармацыі «Перспектывы», на гэты момант 99% разлікаў ІП у гандлі з іншымі краінамі ідзе гатоўкай.

«Можна сцвярджаць, што пасля 9 ліпеня 2021 года гэты тып бізнэсу праз некаторы час спыніцца і спыніць працу зусім. Прывозу новага тавару не будзе, падаткі плаціць не будзе чым, арэнду таксама, ФСАН таксама... Крызіс несплат будзе відавочным. Ценявы сектар эканомікі будзе расці ў геаметрычнай прагрэсіі», - мяркуюць у «Перспектыве».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках