20 красавiка 2024, Субота, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецыяльныя службы Брытаніі і ЗША падрыхтавалі парады для барацьбы з хакерамі РФ

Спецыяльныя службы Брытаніі і ЗША падрыхтавалі парады для барацьбы з хакерамі РФ

Яны раяць ставіцца да работнікаў кампаній і ўстаноў як да «першай лініі абароны».

Спецыяльныя службы Амэрыкі і Вялікай Брытаніі падрыхтавалі справаздачу «Аб тактыцы, тэхніцы і працэдурах, якія выкарыстоўваюць хакеры СЗВ». У справаздачы пададзеныя парады для супрацьстаяння і барацьбы з кібэратакамі расейскіх хакераў, паведамляе Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША (пераклад - zn.ua).

«Служба замежнай выведкі Расеі выкарыстоўвае агульнавядомыя ўразлівыя месцы. Крытычна важным застаецца ліквідацыя гэтых уразлівых месцаў, бо сеткі ЗША і хаўруснікаў часта становяцца ахвярамі кібэратак», - паведамляецца на сайце ўстановы.

У справаздачы таксама адзначана, што расейскія хакеры ўлічваюць мінулыя парады заходніх спецыяльных службаў і мяняюць тактыку. Хакеры РФ спрабуюць выкарыстоўваць інструмент з адкрытым зыходным кодам Silver для доступу да адпаведных сетак, а таксама ўразлівыя месцы ў Microsoft Exchange.

Аўтары справаздачы раяць ставіцца да работнікаў кампаній і ўстаноў як да «першай лініі абароны». На думку спецыяльных службаў, усё праграмнае забеспячэнне трэба безупынна абнаўляць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках