18 красавiка 2024, Чацвер, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі планету, на якой могуць расплавіцца жалеза і камень

2
Навукоўцы знайшлі планету, на якой могуць расплавіцца жалеза і камень

Планета разаграваецца вышэй за 2500 градусаў Цэльсія.

Астраномы выявілі экзапланету TOI-1431b (MASCARA-5b), тэмпература на якой падымаецца так высока, што на ёй плавяцца камень і жалеза. Планета знаходзіцца на адлегласці 490 светлавых гадоў ад Зямлі, паведамляе zn.ua.

Планета ў тры разы большая за Юпітэр і ўтрая за яго цяжэйшая. Яна круціцца вельмі блізка да сваёй зоркі, здзяйсняючы поўны абарот усяго за 2,5 зямныя дні. З-за такой блізкасці планета адчувае моцны ўплыў прыліўных сіл, і яе кручэнне вакол восі сінхранізаваная з арбітальным. Гэта значыць, планета заўсёды павернутая да зоркі адным і тым жа бокам.

З-за гэтага тэмпература паверхні планеты падымаецца вельмі высока, вышэй, чым у некаторых зорак. Так, дзённы бок TOI-1431b напалены да 2700 градусаў Цэльсія, а начны - да 2300 градусаў. Гэта адна з самых гарачых планет, вядомых сёння.

Першыя прыкметы TOI-1431b былі выяўленыя ў звестках, сабраных тэлескопам TESS. Дадатковыя назіранні правялі з дапамогай наземнага тэлескопа SONG, які працуе на Канарскіх выспах. Са слоў навукоўцаў, выяўленне такіх звышгарачых юпітэраў - вялікая рэдкасць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках