19 красавiка 2024, Пятніца, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат прамінулай датай перапісаў колькасць насельніцтва за апошнія 10 гадоў

28
Белстат прамінулай датай перапісаў колькасць насельніцтва за апошнія 10 гадоў
Иллюстрационное фото

У выніку маніпулявання было выкраслена 46 тысяч чалавек.

- Белстат без якіх-небудзь папярэджанняў змяніў статыстыку колькасці насельніцтва, піша тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу». Характэрна, што перапісваць яе камітэт наважыў менавіта з 2010 да 2020, паступова адбіраючы ад кожнага года ўсё больш і больш людзей. Як змянілася зусім нядаўняя статыстыка, якая была нязменнай на працягу дзесяцігоддзя, можна паглядзець на выяве ніжэй.

У выніку такога маніпулявання, да 2019-га года было выкраслена 46 тысяч чалавек. Такую хлусню Белстата вельмі лёгка праверыць, калі скарыстацца спецыялізаванымі сэрвісамі, якія захоўваюць кэш старых старонак і дазваляюць праглядзець, як выглядала статыстыка на афіцыйным сайце Белстата раней.

Асноўная гіпотэза прычыны такога маўклівага выкрэслевання Белстатам з ужо існай статыстыкі паўпрацэнта насельніцтва краіны - тое, што ў рэальнасці падчас пандэміі памерла на 50 тысяч больш чалавек, чым паказвае афіцыйная статыстыка, у выніку чаго ўладам трэба было б прызнаць, што за 2020 год насельніцтва краіны скарацілася не на 60, а на 110 тысяч чалавек, што з'яўляецца дэмаграфічнай катастрофай, якую краіна не бачыла з моманту Другой сусветнай вайны.

Але робячы выгляд, што такое скарачэнне насельніцтва адбылося не за 1 год, а расцягнулася на дзесяць гадоў, улады спрабуюць зняць з сябе адказнасць за ковід-дысідэнцтва.

Аднак становішча Лукашэнкі сёння як ніколі хісткае. Ён выдатна разумее, што грамадзяне запомнілі адмаўленне ім існавання каранавіруса ў прынцыпе. Скарачэнне насельніцтва на 1,2 адсотка за год - адна з самых страшных для нелегітымнага таямніц, якую ён вырашыў схаваць, пайшоўшы на беспрэцэдэнтны для гэтага крок, які ў любой краіне выклікаў бы грандыёзны скандал.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках