25 красавiка 2024, Чацвер, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія будзе патрабаваць ад Расеі кампенсацыі за шкоду ад выбухаў на складах ва Урбеціцах

2
Чэхія будзе патрабаваць ад Расеі кампенсацыі за шкоду ад выбухаў на складах ва Урбеціцах

Абвешчаная сума кампенсацыі.

Міжнароднае права дае Чэхіі падставы для таго, каб патрабаваць ад Расеі кампенсацыі за страты, прычыненыя выбухам боепрыпасаў на складах ва Урбеціцах у 2014 годзе, заявіла міністарка фінансаў Чэхіі Алена Шылерава.

Як паведамляе Чэшская тэлевізія 24, міністарка назвала суму кампенсацый на адзін мільярд крон (блізу 47,5 млн даляраў).

«Як самы даступны здаецца шлях міжнароднай кампенсацыі, у адпаведнасці з міжнародным правам, бо калі б мы ішлі шляхам кампенсацыі страт у межах крымінальнай справы, то гэта было б вельмі доўга», - адзначыла яна.

Як адзначыў Радзім Голіш, кіраўнік адміністрацыі Злінскага краю, у склад якога ўваходзяць Урбеціцы, гэтая сума яшчэ не канчатковая, дадатковыя патрабаванні могуць паступіць з рэгіёну, які пацярпеў ад выбуху.

На ягоную думку, у кампенсацыі трэба ўлічваць прычыненую псіхалагічны шкоду жыхарам, страту магчымасці выкарыстання маёмасці або кампенсацыю за пашкоджанне маёмасці.

«Вядома, мы бяром да ўвагі і магчымае знішчэнне іншых, яшчэ не выяўленых боепрыпасаў», - заявіў Радзім Голіш.

Са свайго боку, Міністэрства замежных спраў Чэхіі на падставе наказаў урада рыхтуе дыпламатычную ноту. Як паведамляюць чэшскія СМІ, пра гэта заявіў міністр замежных спраў Якуб Кулханэк.

Чэхія абвінавачвае Галоўную ўправу Генштаба Расеі ў датычнасці да выбухаў на складах боепрыпасаў ва Урбеціцах у 2014 годзе, што стала прычынай загубы двух чэшскіх грамадзян.

Шасцігадовая аперацыя ліквідацыі наступстваў трагедыі была названая самай вялікай, самай працяглай і дарагой у найноўшай гісторыі Чэшскай Рэспублікі. У ёй узялі ўдзел тысячы пажарнікаў, паліцыянтаў і ратавальнікаў, вартасць работ перасягнула адзін млрд крон.

У сувязі з гэтым 17 красавіка Чэхія заявіла пра высыланне 18 расейскіх дыпламатаў, звязаных з расейскімі спецыяльнымі службамі.

Таксама паліцыя Чэхіі абвясціла ў вышук двух чалавек, якія ў кастрычніку 2014 года ўехалі ў краіну з пашпартамі грамадзян Расеі на імёны Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў і прабылі там пяць дзён да першага выбуху ва Урбеціцах.

А яны, паводле звестак брытанскіх спецыяльных службаў, датычныя да атручвання баявой атрутай “Навічок” былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў сакавіку 2018 гадоў у брытанскім Солсбэры.

Журналісты-следчыя з Bellingcat высветлілі, што «Пятроў» і «Башыраў» з'яўляюцца работнікамі падраздзялення № 29155 ГРУ Аляксандрам Мішкіным і Анатоліем Чапігам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках