Вораг будзе разбіты
7- TELEGRAM-КАНАЛ «МІНСКАЯ СЯМІБАЯРШЧЫНА»
- 9.05.2021, 16:51
- 7,952
Дзень Перамогі для кожнага з нас сапраўды вялікае свята.
Дзень Перамогі для кожнага з нас сапраўды вялікае свята. У пераважнай большасці сем'яў «са слязамі на вачах». Беларусь - адна з самых пацярпелых краін у Другой сусветнай вайне. Унёсак беларусаў у перамогу над фашызмам безумоўным чынам прызнаны міжнароднай супольнасцю. Беларусь, пасля Перамогі не будучы яшчэ самастойнай дзяржавай, у ліку першых дзяржаў паставіла свой подпіс пад Статутам ААН, стаўшы краінай - заснавальніцай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
У гэтай сувязі, велізарную горыч выклікаюць падзеі, якія адбываюцца апошнім часам у нашай краіне падзеі. Вайна з уласным народам, якую развязаў узурпатар Лукашэнка і ёсць звычайны фашызм. Метады гестапа і генацыду не патрабуюць дадатковых пацверджанняў. Маючы адбыцца фармат святкавання гадавіны Перамогі ў Менску абуральны. Той факт, што мы - нашчадкі Перамогі не зможам спакойна прайсціся вуліцамі Менска праз наўпроставую непрыхаваную пагрозу сілавых захадаў акупацыйнай адміністрацыі - фашысцкая карная аперацыя. Калегі з канала «Нік і Майк» трапна ахарактарызавалі ўладнае цемрашальства - «свята ў канцлагеры для адміністрацыі канцлагера». Сапраўды, усё гэта жудасна. Прымусова сагнаныя за агароджы і КПП бюджэтнікі і працаўнікі дзяржпрадпрыемстваў, пераапранутыя ў грамадзянку гестапаўцы, узмоцненая ахова. Адным словам - «найлепшыя людзі горада». А звычайныя грамадзяне Беларусі - дзеці, унукі і праўнукі пакалення пераможцаў, апынуцца «за перыметрам». Яны будуць падвергнутыя павышанаму кантролю, праверцы і прэвентыўным затрыманням.
У гэтае святы для кожнага беларуса свята асабліва выразна разумееш, куды гаўляйтэр Лукашэнка і яго паслугачы завялі родную Беларусь. Для фашызму ёсць абсалютна канкрэтнае агульнапрынятае вызначэнне: «Палітычны рух і ідэалогія, якая прапаведуе форму праўлення дыктатарскага тыпу, характэрнымі прыкметамі якога з'яўляюцца:
- мілітарызм (паліцэйская дзяржава);
- рэваншызм (помста за пройгрыш);
- правадырызм, пагарда да выбарчай дэмакратыі і лібералізму;
- вера ў панаванне элітаў і натуральную сацыяльную іерархію (закон аб дзяржаўных службоўцах, прывілеяванае становішча сілавікоў і відавочная каставая сістэма);
- этатызм (умяшанне і поўны кантроль дзяржавы за грамадскім жыццём);
- палітыка генацыду (як форма масавага гвалту).
Аксіёма: Лукашэнка - фашыст. Ягоны рэжым - захопніцкі. Ягоныя найміты - здраднікі краіны і ўсяго беларускага народа.
Віншуем усіх прыхільнікаў перамен з нашым Вялікім святам Перамогі! Усім нам стойкасці! Вораг будзе разбіты! Перамога будзе за намі!
Telegram-канал «Мінская Сямібаяршчына»