25 красавiка 2024, Чацвер, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На паляванні знік былы галоўны доктар лякарні, у якой пасля атручвання ляжаў Навальны

17
На паляванні знік былы галоўны доктар лякарні, у якой пасля атручвання ляжаў Навальны

Раней у гэтай лякарні памерлі ўжо два дактары.

У Вялікаукаўскім раёне Омскай вобласці сышоў на паляванне і знік міністр аховы здароўя рэгіёну Аляксандр Мурахоўскі, былы галоўны доктар бальніцы хуткай дапамогі №1, куды ў жніўні 2020 года пасля атручвання даставілі расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, паведамляе РБК.

Як паведамляе выданне «Коммерческие вести», да пошукавай аперацыі далучыліся паліцыянты і валанцёры. Тое, што прапаў менавіта Мурахоўскі, паведаміла МК крыніца ў рэгіянальным Міністэрстве аховы здароўя, а таксама партал «Омск тут».

Спачатку паступілі паведамленні, што з паляўнічай базы ў вёсцы Паспелава Вялікаукаўскага раёна 7 траўня блізу 16 гадзін на квадрацыкле ў лясны масіў з'ехаў 49-гадовы жыхар Омска, пасля чаго сувязь з ім перапынілася. Ягоныя знаёмыя ўвечары, уначы і ўранку спрабавалі самі знайсці мужчыну, а 8 траўня а 13:50 паляўнічыя нарэшце паведамілі пра здарэнне ў паліцыю.

Адзначым, што раней у гэтай лякарні памерлі ўжо два дактары.

Навальны быў шпіталізаваны 20 жніўня пасля экстранай пасадкі яго самалёта на шляху з Томска ў Маскву. Лекары хуткай дапамогі ўвялі апазіцыянеру антыдот і даставілі ў лякарню №1. Расейскія медыкі дыягнаставалі імклівае паніжэнне ўзроўню цукру ў крыві, выкліканае парушэннем абмену рэчываў. Праз два дні Навальнага даставілі ў берлінскую клініку Charite, дзе ён прыйшоў у сябе.

The Insider, Bellingcat і CNN пры ўдзеле Der Spiegel выпусцілі расследаванне, згодна з якім Навальны з вялікай ступенню імавернасці быў атручаны агентамі ФСБ.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках