19 красавiка 2024, Пятніца, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Подзвіг напярэдадні Перамогі

Подзвіг напярэдадні Перамогі

Бой ішоў на зямлі і на моры.

У Маскве Пуцін пагражаў «недабітым карнікам».

І нашы доблесныя хаўруснікі ў Другой сусветнай - амерыканцы, здзейснілі напярэдадні гераічны ўчынак - у Арабійскім моры імі быў узяты трафейны груз з «ветлівага» транспарту без апазнавальных знакаў.

Ён вёз расейскую і кітайскую зброю. Амерыканскія маракі, продкі якіх тапілі U-boot нямецкіх падводных асаў, паведамляюць:

«Сярод знойдзенай зброі былі дзясяткі сучасных процітанкавых кіраваных ракет расейскай вытворчасці, тысячы кітайскіх штурмавых вінтовак Type 56 і сотні кулямётаў ПКМ, снайперскія вінтоўкі, супрацьтанкавыя гранатамёты».

У якім расейскім ваенгандлі былі набытыя СТКРСы? Якім героям барацьбы за лаўроўскі шматпалярны свет прызначаўся груз? Хто ў Расеі нажываецца на крывавым зброевым бізнэсе?

«Няма прабачэння і апраўдання тым, хто зноў намышляе агрэсіўныя планы», - так гаварыў сёння Пуцін, заваёўнік Крыма.

Telegram-канал «СярпомПа»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках